Герхон — асірыйскі абложны шчыт. Вышыня большая за рост чалавека, верхні кант загнуты назад. Упіраўся ў зямлю нізам, і адмыслова прызначаны воін трымаў яго за дзяржанне. Шырыня, відаць, была такой, што давала абарону 2–3 воінам. Першыя вядомыя выявы такіх шчытоў сустракаюца на барэльефах IX–VII стст. да н.э.
Літаратура Носов К. С. Осадная техника Античности и Средневековья. — СПб.: Полигон, 2003. — 368 с.: ил. — Серия «Военно-историческая библиотека». — ISBN 5-89173-222-X. — С. 13-24.
Катэгорыя:Шчыты Катэгорыя:Антычная зброя Катэгорыя:Асірыя