thumb|150px|Аўгуст Вільгельм Шлегель thumb|150px|Фрыдрых Шлегель Енскі рамантызм — рух у гісторыі мастацтва і філасофіі, які належыць да шырэйшага этапу нямецкага рамантызму, які атрымаў назву «» ().
Пачатак гэтага руху датуецца 1797 годам (першыя фрагменты Фрыдрыха Шлегеля, надрукаваныя ў часопісе «Lyceum») і заканчваецца 1801 годам (смерць Наваліса, смерць Васкенродэра, том «Характарыстыкі і крытычныя нарысы» братоў Шлегеляў, які падсумоўваў іхнюю творчасць), усё гэта затым акрэсленне дзейнасцю галоўнага часопісу енскіх рамантыкаў «Athenaeum» (1798—1800).
Мастацка-культурным цэнтрам Енскіх рамантыкаў стаў горад Ена, у вузейшым сэнсе — Енскі ўніверсітэт. Сярод выбітных прадстаўнікоў дадзенага кірунку можна выдзеліць братоў Аўгуста Вільгельма і Фрыдрыха Шлегеляў, Людвіга Тыка, Наваліса. Дзейнасць Енскай школы зазначыла першы этап у развіцці нямецкага рамантызму.
Гл. таксама Гайдэльбергскі рамантызм
Катэгорыя:Філасофскія кірункі і школы Катэгорыя:Рамантызм Катэгорыя:Літаратурныя групы Германіі Катэгорыя:Ена