Багушы́ (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 26 км на поўнач ад Баранавічаў, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы — Ліда.
Назва Сярод наваградскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. згадваюцца баяры "Богушъ Романовичъ", "Богушъ Васевичъ", "Богушъ Юревичъ"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 63..
Гісторыя У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў 21 аднавясковец.
Да 1970 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсаветаРашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308)., да 6 жніўня 1979 года — у склад Зялёнаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)., да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Гірмантаўскага сельсавета.
Насельніцтва 23 двары, 194 жыхары (1897) 23 двары, 215 жыхароў (1919) 503 жыхары (1939) 542 жыхары (1959) 495 жыхароў (1970) 126 двароў, 211 жыхароў (1998) 25 гаспадарак, 47 жыхароў (2005)
Памятныя мясціны На мясцовых могілках пахаваны партызан А. А. Хвалько, які загінуў у баі з гітлераўцамі ў 1943 годзе. У 1964 годзе на яго магіле ўстаноўлены абеліск.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна