Жале́зніца (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 30 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Мордычы на лініі Баранавічы — Ліда.
Гісторыя Вядома з 1471 года як маёнтак, які належаў Кезгайлам, з 1554 года Хадкевічам. У XVII стагоддзі ўласнасць Камароўскіх, потым Кашыцаў.
З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі.
У 1839 годзе была пабудавана драўляная Пакроўская царква. У 1879 годзе праваслаўны прыход налічваў каля 2600 прыхаджан, царква мела каля 100 дзес. зямлін, у тым ліку ворыва 65 дзесяцін, сенажаці 10 дзесяцін, лесу 10 дзесяцін; дзейнічалі капліца, вінакурны завод. У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі царква і царкоўна-прыходская школа.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 5 землякоў.
Да 17 лютага 1975 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461)., да 6 жніўня 1979 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)., да 26 чэрвеня 2013 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета.
Насельніцтва 2 двары, 22 жыхары (1897) 4 двары, 24 жыхары (1909) 14 двароў, 119 жыхароў (1921) 187 жыхароў (1939) 84 жыхары (1959) 16 двароў, 26 жыхароў (1998) 12 гаспадарак, 25 жыхароў (2005)
Памятныя мясціны Капліца-пахавальня Вольскіх
Страчаная спадчына Свята-Пакроўская царква Сядзібна-паркавы комплекс Вольскіх
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна