Сцяг Глыбокага — сцяг горада Глыбокае і Глыбоцкага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.
Апісанне Сцяг Глыбокага ўяўляе сабой белае палотнішча прамавугольнай формы з суадносінамі бакоў 1:2, якое перасечана па цэнтры поясам блакітнага колеру з трыма зубцамі зверху, які складае 1/3 шырыні палотнішча. Унізе знаходзіцца паласа жоўтага колеру, якая складае 1/3 шырыні палотнішча.
Гл. таксама Герб Глыбокага
Спасылкі Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.
Катэгорыя:Глыбокае Катэгорыя:Глыбоцкі раён Глыбокае