Герб Бешанковічаў — герб гарадскога пасёлка Бешанковічы і Бешанковіцкага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.
Апісанне Герб Бешанковічаў уяўляе сабой выяву ў сярэбраным поле іспанскага шчыта на пяці блакітных хвалях чырвонай ладдзі з залатым грузам, на чырвоным ветразі намаляваны герб «Ліс» — белая страла, перакрыжаваныя дзвюма белымі перакладзінамі.
Гл. таксама Сцяг Бешанковічаў
Спасылкі
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 г. № 36.
Катэгорыя:Бешанковічы Катэгорыя:Бешанковіцкі раён Бешанковічы Бешанковіцкі