Гі́нцавічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 10 км на паўднёвы захад ад Баранавічаў. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета.

Назва

Аснова Gint- вядомая ў літоўскай антрапаніміі, як сярод аднаасноўных імёнаў (Gintutis, Gintenis), так і сярод імёнаў двухасноўных (Gintvilas, Vaišgintas)Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 94..

Гісторыя У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсаветаРашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978)..

Насельніцтва 39 двароў, 437 жыхароў (1897) 91 двор, 676 жыхароў (1909) 39 двароў, 258 жыхароў (1921) 260 жыхароў (1970) 82 падвор’і, 160 жыхароў (1998) 64 гаспадаркі, 152 жыхары (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навамышскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна