Малое Пакамерскае, Пакамерскае 2 — возера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 22 км на поўдзень ад горада Ганцавічы, за 3,6 км на паўночны захад ад вёскі Задуб’е, за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад возера Вялікае Пакамерскае. Адносіцца да басейна ракі Цна.

Плошча паверхні 0,082 км², даўжыня 0,4 км, шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км. Акруглай у плане формы. Акружана шырокай, месцамі забалочанай поймай. Берагі пясчаныя, пераважна нізкія, параслі лесам і хмызняком. Зарастае істотна. Вакол возера кальцавая выдма.

У возеры водзяцца лінь, карась, акунь, шчупак і іншыя віды рыб.

Уваходзіць у склад біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Ялоўскі».

Спасылкі Ліст карты N-35-125 Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Цны (прыток Прыпяці)