Сяле́ц — возера ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, за 25 км на паўднёвы ўсход ад горада Любань, за 1 км на ўсход ад пасёлка Жалы. Адносіцца да басейна ракі Арэса.

Плошча паверхні 0,12 км², даўжыня 0,45 км, шырыня 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. Катлавіна возера круглаватай формы, з невыразнымі схіламі. Берагі пясчаныя, нізкія, параслі хмызняком. На поўначы і паўднёвым захадзе злучана з каналам Восьмы «Г» і праз яго з размешчанымі навокал вялікімі сістэмамі меліярацыйных каналаў. Зарастае істотна.

У возеры водзяцца карась, лінь, акунь, плотка, лешч, шчупак і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-35-117. Выданне 1981 года. Агульная характарыстыка азёр Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Любанскага раёна Катэгорыя:Басейн Пцічы