Маркіян Якаўлевіч Германовіч (, в. Дзяменічы, Брэст-Літоўскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Брэсцкай вобласці — , г. ) — савецкі военачальнік, камкор, кавалер двух ордэнаў Баявога Чырвонага Сцяга.
Біяграфія Нарадзіўся 29 кастрычніка 1895 года ў в. Дзяменічы Брэст-Літоўскага павета Гродзенскай губерні, выхадзец з сялян, беларус.
Служыў у Рускай Імператарскай арміі з 1915 года, скончыў ваеннае вучылішча, штабс-капітан.
Член ВКП(б) з 1918 года, адукацыя вышэйшая, у Чырвонай Арміі камкор (1935).
Грамадзянская вайна ў Расіі У 1918—1921 займаў пасады камандзіра батальёна 15-га пяхотнага палка, камандзір 3 (138)-й стралковай брыгады , начальніка , , .
Удзельнік разгрому англа-амерыканскіх інтэрвентаў на Поўначы, арміі Урангеля, банд Махно.
У гады мірнага будаўніцтва У 1921—1922 камандзір 3-й стралковай дывізіі.
21 красавіка 1922 года Савет Працы і Абароны прыняў пастанову аб арганізацыйных зменах ва Узброеных Сілах Украіны і Крыма — аб зліцці Кіеўскай і Харкаўскай ваенных акругаў. Кіеўская ваенная акруга і Харкаўская ваенная акруга былі аб’яднаны ў Паўднёва-Заходнюю ваенную акругу.
Камандуючым войскамі акругі прызначаны М. Я. Германовіч.
21 красавіка 1922 года Паўднёва-Заходняя ваенная акруга атрымала новую назву Украінская ваенная акруга (гл. Кіеўская ваенная акруга).
М. Я. Германовіч быў прызначаны камандзірам 15-й стралковай дывізіі, якой камандаваў у 1922—1924. Далей займаў пасады ў 1924—1925 камандзіра 23-й стралковай дывізіі, у 1925—1926 камандзіра 5-га стралковага корпуса, у 1926—1931 памочніка камандуючага войскамі Беларускага ВА, у 1931—1933 памочніка камандуючага войскамі Сярэдне-Азіяцкай ВА, Маскоўскай ВА, у 1933—1936 начальніка Ваеннай акадэміі матарызацыі і механізацыі РСЧА, у 1936—1937 члена Ваеннага Савета пры наркаме абароны СССР, намесніка камандуючага войскамі Ленінградскай ВА.
Член ЦВК БССР у 1925-27, кандыдат у члены ЦВК БССР у 1927-28.
Рэпрэсіі Звольнены з РСЧА 31.05.1937. Арыштаваны 7.08.1937, пражываў па адрасе: Ленінград, Артылерыйская вул., д. 10, кв. 6.
Асуджаны Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда 20.9.1937 па абвінавачванні ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі. Расстраляны 20.9.1937. Рэабілітаваны 6.4.1957.
Узнагароды Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга (1920, 1925).
Ушанаванне памяці На радзіме і ў Жабінцы яго імем названы вуліцы.
Літаратура
Краснознамённый Киевский. Очерки истории Краснознамённого Киевского военного округа (1919—1979). Издание второе, исправленное и дополненное. Киев, издательство политической литературы Украины, 1979. Военный энциклопедический словарь. М., Военное издательство, 1984. С.763-УкрВО;с.838-ЮЗВО.
Черушев Н. С., Черушев Ю. Н. Расстрелянная элита РККА (командармы 1-го и 2-го рангов, комкоры, комдивы и им равные): 1937—1941. Биографический словарь. — М.: Кучково поле; Мегаполис, 2012. — С. 69—70. — 496 с. — 2000 экз. — ISBN 978-5-9950-0217-8. Григорян А. М., Мильбах В. С., Чернавский А. Н. Политические репрессии командно-начальствующего состава, 1937—1938 гг. Ленинградский военный округ. — СПб.: Издательство Санкт-Петербургского университета, 2013. — С. 68. — 423 с. — ISBN 978-5-288-05282-8.
Спасылкі Матэрыялы па злучэннях РСЧА
Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Члены Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР Катэгорыя:Начальнікі Ваеннай акадэміі бранетанкавых войскаў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Паўднёва-Заходняй Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Члены ЦВК БССР