Чарні́ца (у ніжнім цячэнні Пáставіцкі канал) — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Арыжня. Даўжыня 12 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 62 км². Сярэдні нахіл паверхні 0,8%. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Мінкавічы, вусце за 1,5 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Паставічы. Рэчышча каналізаванае. Ніжнія 7,5 км ракі называюцца Паставіцкі канал. На невялікім працягу ў сярэднім цячэнні па рацэ праходзіць мяжа паміж Мінскай і Магілёўскай абласцямі.

Літаратура

Спасылкі Рэкі Старадарожчыны

Катэгорыя:Басейн Пцічы Катэгорыя:Рэкі Глускага раёна Катэгорыя:Рэкі Старадарожскага раёна