Пе́лішчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Пелішча.

Гісторыя Сельсавет быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года неўзабаве пасля ўваходу тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад БССР і ўтварэння Брэсцкай вобласці. На момант утварэння ў склад сельсавета ўваходзіла 16 паселішчаў, працавалі калгас, маслазавод, 7-гадовая школа, 3 пачатковыя школы, 3 ветраныя млыны. 30 ліпеня 1966 года ў склад адноўленага Жабінкаўскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Багдзюкі, Дзяменічы, Лясоты і Падлессе)Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 23 (1143).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў.

Склад thumb||350px| Пелішчанскі сельсавет уключае 12 населеных пунктаў: Беразнякі — вёска. Індычы — вёска. Пелішча — аграгарадок. Падбрадзяны 1 — вёска. Падбрадзяны 2 — вёска. Пруска Велівейская — вёска. Рані — вёска. Седруж — вёска. Сосны — вёска. Стралі — вёска. Шчэрбава — вёска. Якубовічы — вёска.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1867 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 68,9 % — беларусы, 11,3 % — украінцы, 10,3 % — палякі, 7,6 % — рускія, 1,0 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1543 чалавекі.

Літаратура  — С. 7, 75. Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Камянецкі райвыканкам Населеныя пункты Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе