Герб Любчы — герб гарадскога пасёлка Любча Навагрудскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад  г. № 373Указ Президента Республики Беларусь от 24 июля 2014 г. № 373 Об учреждении гербов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской и Гродненской областей.

Гісторыя У 1590 кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Любчы Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі срэбная падкова з трыма залатымі крыжамі і дзвюма срэбнымі рыбамі».

У 1644 Любча атрымала новы герб: «у блакітным полі брама з дзвюма вежамі; наверсе брамы, паміж вежамі, збройны рыцар, у правай руцэ меч, у левай — шчыт»Любча // .

Апісанне Сучасны герб Любчы ўяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога намалявана сярэбраная падкова, на вяршыні якой знаходзіцца залаты кавалерскі крыж, яшчэ два крыжы таго ж металу прымацаваны да абодвух яе шыпоў. Унутры падковы намаляваны дзве рыбы (ласось) у слуп: правая галавой уверх, левая галавой уніз.

Спасылкі

Катэгорыя:Любча Любча