t-кварк (скарачэнне ад топ-кваркFAQ: Топ-кварк 7 фактов о наиболее массивной частице Стандартной модели ), ці праўдзівы кварк () — кварк трэцяга пакалення, мае зарад +(2/3) е. Маючы масу 173,1 ± 1,3 ГэВ/c² Tevatron Electroweak Working Group, Top Subgroup, ён з'яўляецца самым масіўным сярод усіх часціц Стандартнай Мадэлі; яго маса блізкая да масы ядра рэнію. Час жыцця t-кварка складае 5 с, у 20 разоў менш за часавыя маштабы моцнага ўзаемадзеяння. З-за кароткага часу жыцця ён не паспявае пасля ўзнікнення адранізавацца (стаць часткай адрона) і паводзіць сябе як «голы» кварк; такім чынам, не існуе адронаў, якія ўтрымілівалі б валентны t-кварк (віртуальныя t-кваркі, строга кажучы, прысутнічаюць у любым адроне). Распадаецца амаль заўсёды на b-кварк і W-базон (слабы распад); каля 9 % распадаў адбываюцца з выпраменьваннем лёгкага зараджанага лептона (электрона ці мюона) і адпаведнага нейтрына. Распад з вылетам цяжкага τ-лептона пакуль не назіраўся з дастаткова значнай статыстыкай. Электрамагнітныя каналы распаду заглушаны (радыяцыйны распад у лягчэйшыя u- ці c-кварк па рэакцыях т→γu, т→ γc не выяўлены, эксперыментальная імавернасць такіх рэакцый меншая чым 0,6 %). Аналагічныя слабыя рэакцыі з вылетам замест фатона Z-базона (t→Z0u, t→Z0c) прадказаны, але дакладна пакуль не назіраліся (імавернасць меншая за 14 %). Распад t-кварка за кошт моцнага ўзаемадзеяння забаронены.

Быў адкрыты ў 1995 годзе ў эксперыментах на калайдары Тэватрон у амерыканскай лабараторыі Фермілаб калабарацыямі CDF і D0. Да запуску Вялікага адроннага калайдара Теватрон быў адзіным у свеце эксперыментальным комплексам, дзе магла нарадзіцца пара t-кваркаў. Энергія сутыкнення пратон-антыпратоннай пары ў сістэме цэнтра мас на гэтым паскаральніку роўная 1,96 ТэВ. Пры такой энергіі пары t-кварк + t-антыкварк нараджаюцца з сячэннем каля 7 пікабарн, што супадае з прадказаннем Стандартнай Мадэлі (6,7—7,5 пікабарн для масы t-кварка 175 ГэВ/c²).

Адкрыццё t-кварка канчаткова пацвердзіла рэальнасць кваркаў, закрыўшы нявырашаную праблему фізікі аб іх нерэальнасці.

Гл. таксама b-кварк

Зноскі

Спасылкі Зводная табліца ўласцівасцей часціц на сайце Particle Data Group. Поўная табліца ўласцівасцей часціц на сайце Particle Data Group.

Катэгорыя:Кваркі Катэгорыя:Стандартная мадэль