Барысаўская епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы, якая аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Барысаўскага, Бярэзінскага, Крупскага, Лагойскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага і Чэрвеньскага раёнаў Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Мінскай мітраполіі.

Гісторыя 13 сакавіка 2002 года Свяшчэнны Сінод заснаваў Барысаўскае вікарыяцтва. 31 сакавіка 2002 года ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы ў епіскапа Барысаўскага быў пасвечаны епіскап Іаан. Месцазнаходжаннем епіскапа Барысаўскага быў вызначаны МінскГ. Н. Шэйкін. Барысаўскае вікарыяцтва. — Праваслаўная энцыклапедыя .

Адноўлена рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай праваслаўнай царквы 5 сакавіка 2010 года як вікарыяцтва Мінскай епархіі ў сувязі з прашэннем мітрапаліта Філарэта аб прызначэнні вікарнага епіскапа ў Мінскую епархію. Вікарным епіскапам быў абраны архімандрыт Веніямін, намеснік Дабравешчанскага манастыра ў Малых ЛядахЧасопісы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 5 сакавіка 2010 года. // Патриархия.Ru.

23 кастрычніка 2014 года Свяшчэнны Сінод Рускай праваслаўнай царквы вырашыў стварыць самастойную Барысаўскую епархію шляхам вылучэння са складу Мінскай епархіі. Епархія ўвайшла ў склад утворанай Мінскай мітраполіі.

У епархіі дзейнічаюць 3 манастыры: Дабравешчанскі манастыр ў Малых Лядах, Свята-Іаана-Багаслоўскі жаночы манастыр ў Дамашанах, Жаночы манастыр у гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у Барані.

Епіскапы Барысаўскае вікарыяцтва (Мінскай епархіі) Іаан (Хама) (31 сакавіка 2002 — 7 кастрычніка 2002) Веніямін (Тупека) (21 сакавіка 2010 — 23 кастрычніка 2014)

Барысаўская епархія Веніямін (Тупека) (з 23 кастрычніка 2014)

Благачынныя акругі Бярэзінскае благачынне — 8 прыходаў. 1-е Барысаўскае благачынне — 13 прыходаў. 2-е Барысаўскае благачынне — 14 прыходаў. Жодзінскае благачынне — 11 прыходаў. Крупскае благачынне — 6 прыходаў. 1-е Лагойскае благачынне — 11 прыходаў. 2-е Лагойскае благачынне — 11 прыходаў. 1-е Пухавіцкае благачынне — 9 прыходаў. 2-е Пухавіцкае благачынне — 12 прыходаў. Смалявіцкае благачынне — 13 прыходаў. Чэрвеньскае благачынне — 12 прыходаў.

Спасылкі Барысаўская епархія на афіцыйным сайце Рускай праваслаўнай царквы.

Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе

Катэгорыя:Рэлігія ў Барысаве Катэгорыя:2014 год у Беларусі