Землямі кароны Святога Іштвана працяглы час называліся дзяржавы, аб'яднаныя з Венгерскім каралеўствам асабістай уніяй.

Варыянты назвы

Венгерская: Szent István Koronájának Országai — Землі кароны Святога Іштвана, Szent Korona Országai — Землі Свяшчэннай кароны, Magyar Korona Országai — Землі Венгерскай кароны, Magyar Szent Korona Országai — Землі Свяшчэннай Венгерскай кароны; Сербахарвацкая: Zemlje krune Svetog Stjepana/Земље круне Светог Стефана  — Землі кароны Святога Стэфана; Нямецкая: Länder der heiligen ungarischen Stephanskrone — Землі Свяшчэннай Венгерскай кароны (Святога) Стэфана; Славацкая: Krajiny Svätoštefanskej koruny — Землі кароны Святога Стэфана, Krajiny uhorskej koruny — Землі Венгерскай кароны

Склад земляў Тэрмін шырока выкарыстоўваўся ў XVIII і XIX стст., каб пазначыць Транслейтанскую частку Габсбургскай манархіі (з 1867 года — Аўстра-Венгрыя), і пад ім разумелася тры краіны: Венгерскае каралеўства Вялікае Герцагства Трансільванія (да 1867 года) Каралеўства Харватыя (Харватыя і Славонія)

У той час як Сейм Венгрыі выступаў супраць вылучэння Трансільваніі, якая з'яўлялася неад'емнай часткай сярэдневяковай Венгрыі, таксама не ўдалося аднавіць гістарычныя сувязі з Далмацыяй, Босніяй і Галіцыяй і Ладамерыяй, якія паводле венгерскай традыцыі лічыліся часткай земляў кароны Святога Іштвана. Пасля ўсталявання уніі з Трансільваніяй у 1848 і 1867 гадах, землямі кароны Святога Іштвана пазначалі толькі Венгрыю і Харватыю і Славонію.

29 кастрычніка 1918 года харвацкі парламент абвясціў пра скасаванне уніі з Венгрыяй, а таксама ўваходжанне ў склад Дзяржавы Славенцаў, Харватаў і Сербаў, якая ў снежні 1918 года ўвайшла ў склад Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў. З тых часоў тэрмін страціў сваё значэнне і яго ўжыванне спынілася.

Гл. таксама Транслейтанія Карона Святога Іштвана Харватыя ва уніі з Венгрыяй

Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Венгрыі Катэгорыя:Гісторыя Харватыі Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Румыніі Катэгорыя:Гісторыя Славакіі