Раскавыя — у крыніцы пад назвай (Lemnoideae) — падсямейства кветкавых аднадольных раслін.
Батанічнае апісанне
Вегетатыўнае цела расак прадстаўлена маленькай зялёнай лістападобнай сцяблінкай (лісцец), плаваючай на паверхні вады, радзей пагружанай у ваду. У некаторых расак, напрыклад, у , у аснове сцябла маецца 2 вельмі маленькія рэдукаваныя плеўчатыя лісцікі. Ад лістападобнага сцябла адыходзіць уніз адзін () ці некалькі () ніткападобных неразгалінаваных карэньчыкаў.
Цвітуць раскі вельмі рэдка, а размнажаюцца вельмі хутка вегетатыўна пры дапамозе бакавых парасткаў з кішэнек. Суквецце — вельмі маленькі рэдукаваны пачатак з вельмі далікатным плеўчатым покрыўным лістом. У суквецці знаходзіцца адна жаночая кветка з аднаго песціка без калякветніка і 1—2 мужчынскія кветкі без калякветніка, з адной тычынкай у кожнай.
Налічваецца 6 родаў і 30—43 віды. Распаўсюджанне касмапалітнае. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца , , ; . з’яўляецца адным з самых маленькіх прадстаўнікоў кветкавых раслін — яе памеры ад 0,1 да 0,15 см.
Літаратура Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6