Каламан II Асень () — балгарскі цар у 1256 годзе. Сын Аляксандра, брата балгарскага цара Івана Асеня II, унук Івана Асеня I . thumb|злева|150px|Герб цара Балгарыі, Агульны гербоўнік, Канстанцкі кодэкс, Конрад фон Груненберг

Паходжанне Паводле Георгія Акрапаліта, забіты цар Міхаіл II Асень быў яго стрыечным братамAcropolitae, G. — Historia, p. 152. Армянскі святар Аракел у 1258 годзе згадваў, што балгарскі цар быў забіты сынам свайго дзядзькі. Лічыцца, што Міхаіл II Асень меў толькі аднаго дзядзьку — севастакратара Аляксандра. З-за гэтага лічыцца, што Каламан II быў яго сынамБожилов, Ив. — Фамилията Асеневци (1186—1460). Генеалогия и просопография., С., 1994, Изд. на БАН, с. 113Андреев, Й., «Българските ханове и царе», В. Търново, 2004, с. 207.

Адносна асобы Каламана II працягваецца яшчэ адна спрэчка. Некаторыя аўтары атаясамляюць яго з севастакратарам Калаян, кцітарам Баянскай царквыЗлатарски В., История на българската държава през Средните векове, том 3, София, 467—468. Асноўным аргументам на карысць гэтага сцвярджэння з’яўляецца падабенства іх імёнаў. Гэты пункт гледжання, аднак, быў аспрэчаны пазнейшымі гістарыёграфамі, якія ўсталявалі, што Каламан II загінуў у 1256 годзе ці напачатку 1257 годаБожилов, Ив. — Фамилията Асеневци (1186—1460). Генеалогия и просопография., С., 1994, Изд. на БАН, с. 114, а Калаян, у адпаведнасці з надпісам у Баянскай царкве, памёр не раней за 1259 год. З таго ж надпісу вядома, што Калаян з’яўляўся стрыечным братам цара. Царом Балгарыі ў 1259 года быў Канстанцін I Ціх, так што севастакратар быў яго стрыечным братам, а не Міхаіла II Асеня.

Імя Правільнае вымаўленне імя цара застаецца дыскусійным. Напрыклад, Петар НікаўНиков, П. — Българо-унгарски отношения, с. 13 лічыць, што яно павінна прамаўляцца як «Каламан» (Каломан). Ён абгрунтоўвае сваю версію венгерскім паходжанні гэтага імя. Імя «Каліман» — грэчаскі варыянт венгерскага імя. Венгерскае паходжанне імя адстойвае Ёрдан АндрэеўАндреев, Й., «Българските ханове и царе», В. Търново, 2004, с. 197 и сл., 207 и сл.. Ён кажа, што ў заходніх дакументах балгарскага цара называлі Каламан. Паводле меркавання іншых аўтараў, напрыклад, Івана БажылаваБожилов, Ив. — Фамилията Асеневци (1186—1460). Генеалогия и просопография., С., 1994, Изд. на БАН, с. 105, пры яго жыцці кіраўніка называлі на грэчаскі манер Каліманам, гэты варыянт імя сустракаецца ў пазнейшых крыніцах, напрыклад, у Паісія Хілендарскага, Феадора Граматыка, а таксама ў так званай Каліманавай грамаце. У лацінскіх крыніцах імя пішацца як Каламан, на ўзор імя каталіцкага святога Каламана. У лісце Папы Інакенція IV цару ад 21 сакавіка 1245 года балгарскі цар Каламан I Асень называецца гэтак жа — «Colomanno in Bulgaria»«Латински извори за българската история», том ІV, БАН, София, 1988 г., с.89-92.

Цар Балгарыі Пасля 1254 года балгарскія баяры арганізавалі змову супраць Міхаіла II Асеня. У выніку змовы Каламан забіў свайго стрыечнага брата і быў каранаваны ў 1256 годзе. Але ў яго былі небяспечныя праціўнікі. Першым сярод іх быў князь Расціслаў Міхайлавіч — бацька царыцы, з якой Каламан ажаніўся, каб надаць свайму ўзыходжанню від спадчыннасці. Расціслаў Міхайлавіч прывёў войскі да Тырнава для абароны дачкі. Цар Каламан II быў пакінуты сваімі прыхільнікамі, бег з горада і неўзабаве быў забіты пры нявысветленых акалічнасцях. Расціслаў Міхайлавіч увайшоў у сталіцу і абвясціў сябе царом Балгарыі, аднак не быў прыняты мясцовай знаццю. У выніку князь разам з дачкой з’ехаў у Бялград, а балгарскія баяры ўзвялі на прастол зяця Івана Асеня II Міцу Асеня.

Сям’я Каламан Асень II ажаніўся ў 1256 годзе з Ганнай (Лізаветай), дачкой князя Расціслава Міхайлавіча. Дзяцей у іх не было.

Літаратура Божилов, Ив., «Фамилията на Асеневци (1186—1460). Генеалогия и просопография», Издателство на БАН «Марин Дринов», София, 1994 Fine, Jr., John V.A. (1987). The Late Medieval Balkans: A Critical Survey from the Late Twelfth Century to the Ottoman Conquest. Ann Arbor: University of Michigan Press. ISBN 9780472100798.

Катэгорыя:Цары балгарскія