Сяўру́га (Acipenser stellatus) — прахадная рыба роду асятры сямейства асятровыя. Пашырана ў басейнах Каспійскага, Чорнага і Азоўскага мораў.

Даўжыня сяўругі дасягае 2,2 м, маса да 80 кг. Цела пакрытае пяццю радамі касцяных пласцінак (жучак). Ніжняя губа перарваная. Ад іншых асятровых рыб адрозніваецца больш выцягнутым і пляскатым рылам.

Корміцца дробнай рыбай, воднымі беспазваночнымі. Здзяйсняе вялікія кармавыя міграцыі. У прэснай вадзе корміцца мала. На нераст заходзіць у рэкі (у буйныя рэкі — на 200—600 км ад вусця). Нераст у перыяд з красавіка па верасень. Пладавітасць да 600 тысяч ікрынак дыяметрам каля 3 ммПраект «Вся Биология» .

З'яўляецца аб'ектам развядзення і промыслу. Атрыманы гібрыды сяўругі са сцерляддзю, асятром, шыпам.

Літаратура

Севрюга // Школьник Ю. К. Подводный мир. Полная энциклопедия, — М.: Эксмо, 2007. — С. 20, 27—29, 32, 117. — 256 с : ил. — 8000 экз. (Атласы и энциклопедии). — ISBN 978-5-699-14686-4.

Спасылкі Праект «Вся Биология»

Катэгорыя:Асятровыя Катэгорыя:Рыбы Еўропы Катэгорыя:Рыбы Азіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1771 годзе