Ірына () — імя шэрагу святых, мучаніц хрысціянскай царквы: Агапія, Ірына і Хіёнія Аквілейскія (Фесаланікскія) — адна з трох сясцёр, святая мучаніца, якая пацярпела пры імператары Дыяклетыяне. Паводле падання, яна была спачатку адведзена «ў публічны дом», але ніхто не смеў да яе дакрануцца; тады 1 красавіка 304 года яна была працята стрэламі, а яе сясцёр Агапію і Хіёнію спалілі на вогнішчы. Памяць яе адзначаецца 16 красавіка (па юліянскім календары)Мучаніцы Агапія, Ірына і Хіёнія; Ірына Егіпецкая, мучаніца III стагоддзя, была абезгалоўлена мячом каля 270—272 гг. разам з мучаніцай Сафіяй Егіпецкай. Памяць адзначаецца 18 верасня (па юліянскім календары). Ірына Македонская, вялікамучаніца, вучаніца Цімафея, супрацоўніка апостала Паўла, родам з Ілірыка, зведала пакуты падчас ганенняў Даміцыяна ці Траяна. Памяць адзначаецца 5 мая (па юліянскім календары)Святая вялікамучаніца Ірына; Ірына Рымская (пам. каля 288) — жонка Св. Кастула, персанаж жыція Св. Себасцьяна. Ірына, імператрыца Візантыі (VIII стагоддзе) Ірына, імператрыца Візантыі (XII стагоддзе) Ірына Кападакійская (пам. 921) — ігумення канстанцінопальскага манастыра Хрысаваланду, памяць 28 ліпеня (па юліянскім календары). Ірына Тамарская (635—653) — святая Рымска-Каталіцкай царквы, мучаніца.

Катэгорыя:Мучанікі Катэгорыя:Каталіцкія і праваслаўныя святыя