Перыферыйная прылада () — апаратура, якая дазваляе ўводзіць інфармацыю ў камп’ютар альбо выводзіць яе з яго «device that is used to put information into or get information out of the computer.».

Перыферыйныя прылады з’яўляюцца апцыянальнымі і тэхнічна могуць быць адключаны ад камп’ютара без страты яго працаздольнасці. Аднак пераважная большасць камп’ютараў выкарыстоўваецца разам з тымі ці іншымі перыферыйнымі прыладамі.

Вылучаюць тры асноўныя тыпы перыферыйных прылад: Прылады ўводу (), якія ўжываюцца для ўводу інфармацыі ў камп’ютар: мыш, клавіятура, сэнсарны экран, сканер, вэб-камера ці прылада відэазахопу Прылады вываду (), напрыклад, маніторы, прынтары Прылады захоўвання, якія патрэбны для захоўвання інфармацыі, апрацаванай камп’ютарам: Цвёрды дыск () Цвёрдацельны назапашвальнік () Накапляльнік на гнуткіх магнітных дысках (НГМД) Стужкавыя і дыскавыя накапляльнікі USB-назапашвальнік Сеткавае сховішча ()

Часам перыферыйная прылада належыць да некалькіх тыпаў, напрыклад, Прылада ўводу-вываду.

Прыклады Звычайна перыферыйнай прыладай завуць дапаможнае абсталяванне, такое як камп’ютарная мыш альбо клавіятура, якія тым ці іншым спосабам падключаюцца да камп’ютара і працуюць сумесна з ім. Карткі пашырэння, нават відэакарткіhttp://www.pcworld.com/article/200349/Adding_RAM_and_Cards_to_a_PC.html, таксама належаць да перыферыі, яны падключаюцца па шынах ISA, PCI, PCI-X, PCI-express і іншых.

Аператыўная памяць (RAM, памяць з адвольным доступам) з’яўляецца памежным выпадкам. Нягледзячы на тое, што яна часта падключаецца да персанальных камп’ютараў і сервераў у выглядзе асобных плат (з інтэрфейсам SDRAM, DDR, DDR2 і інш.), яна з’яўляецца абавязковым кампанентам, без якога камп’ютар не можа функцыянаваць.

Гл. таксама Архітэктура фон Нэймана Гарвардская архітэктура Камп'ютарная памяць Супрацэсар

Катэгорыя:Архітэктура камп’ютараў Катэгорыя:Вылічальная тэхніка