То́рбачнік альпійскі (Thlaspi alpestre) — кветкавая расліна роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя, двухгадовыя або аднагадовая травяністая расліна з кароткім, злёгку галінастым карэнішчам і простым прамым, радзей галінастым сцяблом вышынёй 5—20 см. Прыкаранёвае лісце сабрана ў разетку, суцэльнакрайняе, чаранковае, эліптычнае або адваротнаяйкападобнае; сцябловае — вузкаяйкападобна-сэрцападобнае, сядзячае, сцеблаабдымнае, каля асновы стрэлападобнае, з вастраватымі вушкамі, суцэльнае або рэдка выемчаста-зубчастае. Кветкі дробныя, бэзавата-белыя або белыя, сабраны ў коласападобную мяцёлку. Зубцы чашачкі чырванаватыя. Плод — крылаты струк даўжынёй 6—8 мм, на ножцы. Насенне жаўтавата-карычневае, гладкае, па 6—8 у кожным гняздзе.
Пашырэнне Пашырэнне: Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Скандынавія, паўночныя і паўночна-заходнія раёны Усходняй Еўропы. У Беларусі знойдзены ў Мядзельскім раёне.
Месцы росту: злакава-разнатраўныя сухадольныя лугі і папарныя палеткі, на пясчанай глебе. Аддае перавагу парушаным месцам росту і грунтавым агаленням. Расце невялікімі групамі і асобнымі экзэмплярамі.
Асаблівасці біялогіі Цвіце ў канцы красавіка — маі, плады паспяваюць у маі—чэрвені. Размнажэнне насеннае.
Таксанамічнае становішча Від Торбачнік альпійскі ўваходзіць у род сямейства парадку .
Гаспадарчае значэнне Дэкаратыўная і меданосная расліна. Пустазелле.
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
Thlaspi arvense L. — Ярутка полевая // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения
Катэгорыя:Торбачнік Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1763 годзе