У́ку Ма́зінг (), пры нараджэнні Хуга Альберт Мазінг (; , хутар Ліпа Райкюльскай воласці, Хар’юскі павет Эстляндскай губерні, Расійская імперыя — , , Эстонская ССР) — эстонскі філосаф, перакладчык, тэолаг, фалькларыст, філолаг.

Пачынальнік эстонскай аналітычнай філасофіі. Пісаў таксама вершы, у асноўным на рэлігійныя тэмы. Быў прызнаным даследчыкам фальклору, пісаў для міжнароднага даведніку Энцыклапедыя казак. Лаўрэат узнагароды Праведнікі народаў свету інстытуту Яд Вашэм (1969) за ўратаванне яўрэяў падчас Халакосту ў Эстоніі, прафесар Тартускага ўніверсітэта.

Біяграфія Хуга Мазінг нарадзіўся 11 жніўня 1909 года на хутары Ліпа (цяпер вёска ў воласці Райкюла Раплаўскага павета Эстоніі) ў евангельскай сям’і. Паказаў выдатныя вынікі ў вывучэнні моў і да сканчэння сярэдняе школы размаўляў на чатырох мовах. У 1926 годзе пачаў вывучаць тэалогію ў Тартускім універсітэце. У 1930 скончыў універсітэт са ступенню магістра багаслоўя па Старым Запавеце і семіталогіі. Працягнуў навучанне ў Цюбінгене і Берліне.

З 1933 года пачаў выкладчыцкую практыку ў Тартускім універсітэце, выкладаў тэалогію і семіцкія мовы.

18 студзеня 1937 года змяніў уласнае імя Хуга Альберт на Уку. У 1939 годзе ажаніўся з Эхай Туулемаа.

У перыяд нямецкай акупацыі Эстоніі сям’я Мазінгаў хавала ва ўласнай хаце яўрэйскага студэнта Ісідара Левіна, будучага доктара філалагічных навук і прафесара фалькларыстыкі. За гэты ўчынак Уку і Эха Мазінгі былі ўганараваны званнем Праведнікаў народаў свету.

Пасля вайны савецкія ўлады зачынілі факультэт тэалогіі ў Тарту, і Уку Мазінг працаваў у розных месцах, перакладаў паэзію. Браў таксама ўдзел у расследаванні нацысцкіх злачынстваў, у прыватнасці, у канцлагеры Клоага.

Памёр 25 красавіка 1985 года ў Тарту.

Дзейнасць Публікавацца з вершамі, перакладамі і эсэ пачаў падчас навучання ва ўніверсітэце.

У 1938 годзе далучыўся да ўплывовай суполкі эстонскіх паэтаў «Чараўнікі», заснаванай Антсам Орасам, куды ўваходзілі Хэйці Тальвік, Бэці Альвер, Паўль Війдынг, Бернард Кангра, Аўгуст Санг і Керсты Мерылаас.

Аўтар прац па фальклоры народаў свету. Большую частку напісаных за савецкім часам твораў распаўсюджваў самвыдатам.

Уку Мазінг валодаў 65 мовамі і перакладаў з 20 з іх, у прыватнасці з старажытнага іўрыту, санскрыту, грэчаскай, арабскай, шумерскай і іншых.

Ён напісаў столькі твораў, што нявыдадзеныя рукапісы ацэньваюцца ў 10 000 старонак. Вывучэннем, захаваннем і распаўсюджваннем яго даробку займаецца адмыслова створаная Калегія па спадчыне Уку Мазінга.

Спасылкі

Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Эстоніі Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Эстоніі Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Праведнікі народаў свету Катэгорыя:Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта Катэгорыя:Усходазнаўцы Катэгорыя:Паліглоты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Эстляндскай губерні Катэгорыя:Перакладчыкі з санскрыту‎