Runtu (вымаўляецца рунту) — дыстрыбуцыя (distribution) адкрытага праграмнага забеспячэння на аснове аперацыйнай сістэмы Linux. Створаны на базе дыстрыбуцыі Ubuntu і арыентаваны на прастату ўжывання і лакалізацыю на рускую, украінскую і беларускую мовы. Графік выпуску выданняў — не радзей аднаго разу на шэсць месяцаў, а практычна, выданні могуць выходзіць і часцей за адзін раз на квартал.
Першапачатная назва дыстрыбуцыі: «Ubuntu Full Power».
Камплектацыя і канфігурацыя Асноўным графічным асяроддзем дыстрыбуцыі Runtu з’яўляецца GNOME самага новага выдання. Камплектацыя праграмнага забеспячэння ўлічвае патрэбы як сервераў, так і рабочых станцый, і дазваляе сфарміраваць зручнае працоўнае асяроддзе з дапамогай толькі аднаго інсталяцыйнага CD.
Ад версіі 1.1, Runtu уключае спецыяльную зборку офіснага пакета OpenOffice.org Professional ад кампаніі Инфра-Ресурс, адаптаваную для Расіі.
Адрозненні камплектацыі і канфігурацыі выпуску Runtu 2.0 ад базавага Ubuntu 7.04: Pidgin замяніў Gaim; Sunbird; Наяўнасць падтрымкі NTFS як праз mintDisk (для ўнутраных дыскаў), так і праз NTFS-Config (для вонкавых дыскаў); падтрымка Gnome Templates у mintDesktop; Sun Java 6 замяніла Sun Java 5; інсталююцца Compiz, Beryl і Emerald; новыя фонавыя малюнкі; інтэграцыя Microsoft Windows (поўная падтрымка NTFS (чытанне і запіс), Migration Assistant); эфекты 3D (Compiz і Beryl на AIGLX); Google Earth, Picasa, Skype і іншае ПЗ.
Спасылкі Афіцыйны сайт Runtu (руск.) Афіцыйны форум (руск.)
Катэгорыя:Дыстрыбутывы Linux Катэгорыя:Linux Катэгорыя:Свабодныя аперацыйныя сістэмы Катэгорыя:2007 год у Расіі