«Бару́сія» () — нямецкі футбольны клуб з горада Мёнхенгладбах. Заснаваны ў 1900 годзе. 5-разовы чэмпіён Германіі і трохразовы ўладальнік Кубка Германіі. Двухразовы ўладальнік Кубка УЕФА (1975, 1979). Барусія з’яўляецца адным з самых тытулаваных, вядомых і найбольш актыўна падтрымліваючых заўзятарамі клубаў Германіі. Клуб налічвае звыш за 37 тысяч членаў і з’яўляецца шостым па велічыні зарэгістраваным спартыўным аб’яднаннем у Германіі. Колеры клуба — зялёны, чорны і белы, а афіцыйны сімвал ёсць жарабя Юнтэр ().

Поўная назва клубу — «Borussia Verein für Leibesübungen 1900 eV». Слова «Барусія» ёсць лацінізаваны варянт слова «Прусія», папулярная назва для нямецкіх спартыўных клубаў. «Verein für Leibesübungen» азначае даслоўна «спартыўнае таварыства для цялесных практыкаванняў» і акрамя футбола ў клубу маюцца таксама секцыі па гандболе і настольным тэнісе.

Гісторыя

Раннія гады У канцы 1899 года група маладых футбалістаў-аматараў з аднаго з раёнаў гораду вырашыла арганізаваць новы футбольны клуб. І ўжо 1 жніўня 1900 года быў афіцыйна зарэгістраваны клуб «Барусія Мёнхенгладбах», які першапачаткова атрымаў назву «Футбольны клуб Барусія 1900 Мёнхенгладбах» (). У 1903 годзе клуб быў прыняты ў Рэйнска-Вестфальскі Гульнёвы Саюз (). У 1914 годзе было набыта спартыўнае збудаванне «De Kull», на месцы якога ў 1960 годзе быў пабудаваны легендарны стадыён — «Стадыён на Бекельбергу» (). Але толькі пасля Другой сусветнай вайны пачаўся адчувальны ўздым «Барусіі» — у 1949 годзе атрымаўся выхад ва ў той час самую высокую класу — Вышэйшую Заходнюю Лігу ().

Выхад у Бундэслігу 24 жніўня 1960 года Барусія стала ўладальнікам свайго першага нацыянальнага тытула — Кубка Германіі, перамогшы ў фінале з лікам 3:2 футбольны клуб «Карлсруэ». У наступным годзе клуб атрымаў сваю вядомую назву «Borussia VfL 1900 Mönchengladbach eV». 26 чэрвеня 1965 года рушыў услед выхад у, заснаваную дзвюма гадамі ранней, прафесійную вышэйшую футбольную лігу Германіі — Бундэслігу. «Барусія» перамагла ў пераходных матчах, пасля таго як скончыла сезон у Заходняй Рэгіянальнай Лізе () першай. Другую пуцёўку ў бундэслізе ў тым жа годзе таксама ўпершыню разыграла «Баварыя» з Мюнхена.

Залатыя гады «Гладбах» пачаў свой шлях у Бундэслізе ў сезоне 1965/66, разам з будучым рэкордным чэмпіёнам «Баварыяй». Абодва клубы правялі 1970-я гады ў жорсткай барацьбе за перавагу ў лізе. «Баварыя» адкрыла рахунак, стаўшы чэмпіёнам у сезоне 1968/69, аднак «Барусія» нанесла зваротны ўдар у наступным сезоне, а потым, перамагла і ў наступным чэмпіянаце, упершыню ў гісторыі Бундэслігі абараніўшы тытул чэмпіёна.

Склад Станам на люты 2024 года.

Рэзервовая каманда Барусія Мёнхенгладбах II

Спасылкі

Афіцыйныя сайты Афіцыйны сайт Барусіі Інтэрнэт-крама атрыбутыкі Барусіі

Неафіцыйныя сайты Неафіцыйны інфармацыйны сайт для заўзятараў «Барусіі» Неафіцыйны форум фанатаў Барусіі

Барусія Мёнхенгладбах