Рата́йчыцы (, ) — вёска ў Беларусі, у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ратайчыцкага сельсавета.
Назва Фіксаваліся віленскія прозвішчы Ратай, Ратаеўскі.https://www.epaveldas.lt/preview?id=1667%2F1%2F21https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-Q9XC-B?i=884&cat=1506978&lang=pl З Воўпы было Ратайскіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-JQSR-X?i=743&cat=2323279.
Геаграфія Знаходзяцца пры ўпадзенні ракі П’яўкі ў раку Тачыю, за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Каменец, за 30 км ад Брэста, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.
Геалогія Ад вёскі паходзіць назва Ратайчыцкай світы, мясцовага стратыграфічнага падраздзялення верхняга пратэразою Беларусі, якое ўтварае большую сярэднюю частку валынскай серыі венду, уключае вулканічныя і вулканагенныя асадкавыя пароды.
Гісторыя
Летам 1906 года адбылося антыкулацкае выступленне. Сяляне вёскі Кустынь сумесна з сялянамі вёсак Ратайчыцы і Рудаўцы Берасцейскага павета выгналі з маёнтка Трасцянец групу кулакоў, якія купілі гэты маёнтак за 115 тыс. рублёў.
Насельніцтва 2001 год — 368 жыхароў, 144 двары.
Вытворчасць У вёсцы знаходзіцца аднайменны гадавальнік дэкаратыўных раслінПитомник декоративных растений «Ратайчицы» .
Славутасці За 0,25 км на паўночны ўсход, на левым беразе ракі П’яўка знаходзіцца курганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча, датаваны XI—XIII стагоддзямі. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння (). За 0,8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца бескурганны могільнік перыяду ранняга Сярэднявечча, датаваны XI—XII стагоддзямі. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння (). У самой вёсцы захаваліся рэшткі сядзібы XIX стагоддзя.
Вядомыя асобы У 1920-х гадах у вёсцы працаваў настаўнікам Адам Трыпус.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ратайчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Камянецкага раёна