Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Асіпаўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

Пабудавана ў 1819РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 805, арк 88. годзе на могілках, у 1990-я гг. абкладзена цэглай і павялічана.

Архітэктура

Вырашана прамавугольным аб'ёмам з трохграннай алтарнай часткай, над якой двухсхільны дах з чатырохгранным шатровым барабанам па цэнтры пераходзіць у вальмавы. Неатынкаваныя цагляныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Непадалёку пастаўлена чатырохгранная шатровая цагляная каплічка.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Мінскай вобласці Катэгорыя:Асіпаўшчына Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі