Naka — беларускі рок-гурт.
Гісторыя
2004—2006 У 2004 годзе ствараецца гурт, першыя канцэрты (клубы г. Мінска). «Адкрыццё года» (за 2004 год у клубе «Графіці»). Песні гурта запушчаны ў ратацыю на беларускіх і ўкраінскіх радыёстанцыях (Аўтарадыё, Свет, Сталіца, Хіт FM, Рокс, Альфа радыё, Рускае Радыё, украінскім I-радыё). У 2005 годзе зняты першы live-кліп на песню «Хочу уснуть я». Падпісаны кантракт з маскоўскай рэкорд-кампаніяй «Прологмьюзик (RDM)» пра выданне песень гурта ў зборах серыі «НАШИ». У рэлізе «15 НАШИХ» выходзіць «Дорога», у «16 НАШИХ» — «Кома». Гуказапісвальная кампанія Grand Records уключае песню «Крылья» ў зборніку «Даеш РОК!». Удзел у першым незалежным конкурсе музычных выканаўцаў у сетцы Інтэрнэт «MuseOn» Удзел у фэсце «Окна Открой!» (Санкт-Пецярбург). (спецыяльны прыз ад рэкорд-кампаніі «Бомба-Піцер» — уключэнне адной з песень гурта ў зборніку"ОХОТА!-14"). Дыплом «Адкрыццё года» на II Міжнародным мінскім фэсце «Адкрытае неба». Прэзентацыя першага альбома «Тебе» (West Records, 2005, мастэрынг — ). Намінацыі «Дэбют года», і «Рок-князёўна» на «Рок-каранацыі» Выступ на фэсце «ОтНАШЕния-2006» (Магілёў) Арганізатар — філіял «НАШАГА» радыё ў Магілёве. Удзел у Другім незалежным конкурсе музычных выканаўцаў у сетцы Інтэрнэт «MuseON» (г. Масква) — 2-е месца ў намінацыі «фатальнай MuseON». Выступ на рок-фэсце «Крылья» (г.Масква, Тушына).
2007—2009 Удзел у трэцім незалежным конкурсе музычных выканаўцаў у сетцы Інтэрнэт «MuseON» (2007, г. Масква). Удзел у «IndieFEST» (г. Мінск). Удзел у фэсце «Музычны АПЕЛЬСІН» (Мінск). Выхад кліпа «Мой герой Т. Б.». Выхад кліпа «Няма мяне». У 2008 годзе гурт піша адкрыты ліст музычнай і немузычнай грамадскасці, у якім паведамляюць пра магчымасць бясплатнай, легальнай спампоўкі першага альбома гурта з сеткі Інтэрнэт. Адкрыццё сайта фан-клуба. Выхад кліпа «Дарога». Выступ на фэсце «ОтНАШЕния-2008» (г. Магілёў). Першы канцэрт у Маскве (клуб «Запаснік»). Запіс другога альбома (у студыі Сяргея Бальшакова, г. Масква). Кліп гурта «Мой герой Т. Б.» стаў адным з пераможцаў фэсту рэдкіх відэакліпаў «NO AIR. ПА-ЗА ЭФІРАМ». Гурт працуе над сваім другім поўнафарматным альбомам, аднак гэта не замінае яе канцэртнай дзейнасці. У мінскім клубе «DAclub» адбыўся сумесны выступ гурта NAKA і БАРТА. Падчас канцэрту былі прадстаўлены як старыя кампазіцыі, так і песні з новага альбома. Таксама быў выкананы антыкрызісны хіт «Скоро всё е..неться».
2010—2012 У свет выходзіць другі поўнафарматны альбом «Пора», прэзентацыя якога адбылася 29 студзеня 2010 года ў клубе «Рэактар». У трэк-ліст альбома ўвайшлі дзве версіі скандальнай песні «Бяжы»: на рускай і на беларускай мове.
Гурт выпускае EP «Собирайтесь», у які ўвайшла загалоўная песня другога альбома «Пора», а таксама дзве новыя кампазіцыі «Всех забрали» і «Собирайтесь». Вось як пракаментавала падзею лідар гурта Анастасія Шпакоўская: «Песні былі напісаны дзесьці ўлетку. І гэта, магчыма, было ў пэўнай ступені вяшчунствам. Так атрымалася, што ў свеце апошніх падзей песні з такімі назвамі сталі актуальнымі. Мы іх успомнілі і вырашылі зрабіць такое пасланне».Naka выдала "заклікалку" да салідарнасці / Еўрапейскае радыё для Беларусі
У гэтым жа годзе ў Мінску адбыўся выбух у метро, які забраў жыццё ў 17 чалавек. Гэта падзея адбілася і на творчасці гурта: выйшаў у свет міні-альбом, у склад якога ўвайшлі песні «У баі», «Пагоня» ды «За минуту до взврыва». Апошнюю песню лідар калектыву Анастасія Шпакоўская напісала літаральна на працягу тыдня пасля падзей, якія адбыліся ў Мінску. Назву «За минуту до взрыва» і было вырашана даць міні-альбому Naka представила мини-альбом «За минуту до взрыва».
У ліпені гурт дае сольны канцэрт у сталічным клубе «LOFT», пасля якога на гітарыста гурта Паўла Трыпуця быў здзейснены напад. Музыка быў моцна збіты хуліганамі, з прычыны чаго гурта прыйшлося адмяніць хуткі канцэрт у Маскве. Гэта не першы выпадак нападу на музыкаў гурта, раней канцэрты даводзілася адмяняць з-за траўмы рукі бас-гітарыста гурта.
У гэтым годзе сваю дзейнасць пачынае сайд-праект вакалісткі Анастасіі Шпакоўскай і піяністкі Ірыны Кліменка Naka Piano. У рамках праекта праходзяць канцэрты, на якіх удзельніцы гурта выконваюць упадабаныя публіцы хіты і прэзентуюць некалькі новых песень.
Таксама гурт аб'яўляе пра пачатак збору сродкаў для запісу новага альбома «».
2013 — па сённяшні дзень 25 красавіка на сцэне мінскага клуба RE:Public адбылася прэзентацыя альбома «Довольна», які стаў трэцім у дыскаграфіі гурта. Да гэтага моманту ў гурце змяніўся бас-гітарыст.
Аднак яшчэ адна кадравая перастаноўка чакала гурт наперадзе. Практычна адразу пасля канцэрту гурт пакінуў барабаншчык Дзмітрый Рыбакоў. Сам музыка ніяк не пракаментаваў сваё рашэнне. У сувязі з гэтым гурту прыйшлося адмяніць запланаваныя канцэрты ў Маскве і Кіеве і замяніць іх выступам Naka Piano.
У 2013 годзе таксама выходзіць альбом «Piano» ад імя сайд-праекта Naka PianoNaka Piano "Piano" (+аудио) / Experty.by.
У 2014 годзе гурт прадстаўляе максі-сінгл «Muza», у які ўвайшлі тры кампазіцыі («Муза», «Прощай», «Zombie Nation»)Группа Naka выпустила макси-сингл "Muza" (+скачать) / Experty.by. Загалоўная песня сінгла створаная паводле верша Алеся Плоткі, які таксама стварыў вокладку сінгла.
2016 год адзначаецца выхадам першага ў дыскаграфіі калектыва цалкам беларускамоўнага альбома «Мая малітва»Naka "Мая малітва" (+аўдыё) / Experty.by.
Дыскаграфія
Альбомы Тебе (2005, West Records, Беларусь) Пора (2010) (2013) Мая малітва (2016)
EP «Собирайтесь» (2011) «За минуту до взрыва» (2011) «Muza» (2014)
Naka Piano Naka Piano (2013)
Удзел у зборніках «Тузін. Перазагрузка» (2009), трэк «Бяжы» «15 наших» («Пролог-мьюзик», Масква) «16 наших» («Пролог-мьюзик», Масква) «Даёшь рок!» («Грандрекордс», Масква) «ОХОТА! 14» («Бомба-Питер», Санкт-Пецярбург) «Апошні золак» (музычны праект супраць практыкі смяротнага пакарання, 2014), трэкі «Памылка» і «Чакаем»Розныя артысты "Апошні золак" (+аўдыё) / Experty.by «Re:Песняры» (трыб'ют гурта Песняры, 2014), трэк «Малітва»Розныя артысты "Re:Песняры" (+аўдыё) / Experty.by «Anima» (праект да 250-годдзя Міхала Клеафаса Агінскага, 2015), трэк «Вяртанне» Відэакліпы «Бяжы», — Максім Сіры (2009)
Склад Анастасія Шпакоўская — вакал, фартэпіяна Юрый Сізоў — ударныя Сяргей Шурко — гітара Ірына Кліменка — клавішныя Аляксей Паўловіч — бас-гітара
Фэсты і музычныя прэміі «Окна открой!» (Санкт-Пецярбург, 2005) «Открытое небо» (Мінск, 2005) «Рок-коронация» (Мінск, 2005) «MuseOn-2005», "MuseOn-2006", "MuseOn-2007" (Масква) «ОтНАШЕния» (Магілёў, 2006) «Крылья» (Масква, 2006) «IndieFEST» (Мінск, 2007) «Музыкальный АПЕЛЬСИН» (Мінск, 2007) «Рок за Бобров» (Мінск, 2012) «Окна открой!» (Санкт-Пецярбург, 2014) Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Старонка гурта на Last.fm Старонка гурта ў Facebook
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:«Чорны» спіс дзеячаў мастацтва і творчых калектываў Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2004 годзе