Міхаіл Рымінскі (, ) — танцоўшчык, спявак і драматычны акцёрПаводле кн. Барышев Г. І. «Театральная культура Беларуси 18 в.» Мн., 1992.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1769 годзе ў Ігумене. Прыгонны А. Тызенгаўза. Быў акцёрам у Тэатры Антонія Тызенгаўза.

Пасля смерці А. Тызенгаўза ў 1785 годзе паводле яго завяшчання «15 танцорак і 18 танцораў» сталі ўласнасцю караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і ў складзе балетнай трупы пераехалі ў Варшаву. З гэтага часу танцоўшчыкі і танцоўшцыцы А. Тызенгаўза сталі ядром «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці».

Міхаіл Рымінскі выступаў на каралеўскіх сцэнах, як драматычны акцёр і спявак у «прадстаўленнях французскіх» у . Магчыма, у 1795 годзе працаваў у варшаўскіх антрэпрызах С. Галніцкага і К. Аўсінскага.

Творчая дзейнасць

Пачаў акцёрскую дзейнасць у Тэатры Антонія Тызенгаўза. У 1795—1797 гадах у балетнай трупе ў Львове. У часы Станіслава Аўгуста быў найбольш папулярным балетным артыстам, выконваў партыі гераічнага плана.

Сярод партый: Гілас («Гілас і Сільвія» ), Капітан Сандор («Капітан Сандор на востраве Караліна»), Алонза («Кора і Алонза» ), Адоніс («Венера і Адоніс»), Марк Антоній («Клеапатра і Марк Антоній»).

Спасылкі

Міхаіл Рымінскі Тэатр Антонія Тызенгаўза і наш зямляк Міхаіл Рымінскі

Катэгорыя:Акцёры Польшчы Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Польшчы Катэгорыя:Танцоўшчыкі