Ветраная воспа (вятранка), таксама ахват — запаленне дыхальных шляхоў і скуры праз заражэнне фільтроўным вірусам , што перадаецца ад хворага найчасцей праз кашаль. Інкубацыйны перыяд складае 13-17 дзён. Суправаджаецца ліхаманкай, пухірковым высыпам на скуры і з'яўленнем расколін (язвачак) у поласці рота і глоткі. У перахварэлых выпрацоўваецца стойкі імунітэт. Ад хваробы пераважна церпяць дзеці, асабліва ва ўзросце 2-6 год у сувязі з наведваннем дзіцячага садка. Прадухіляецца пры дапамозе адпаведнай вакцыны. Ускладненне ў выглядзе запалення лёгкіх і мозгу найчасцей выклікае ў дарослых, чым нясе смяротную пагрозу.

Спасылкі

Катэгорыя:Вірусныя захворванні Катэгорыя:Інфекцыйныя захворванні Катэгорыя:Дэрматалогія