Дзі́кае — возера ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 24 км на захад ад горада Івацэвічы, за 1,9 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ятвезь. Адносіцца да басейна ракі Ружанка.
Плошча возера каля 0,018 км², даўжыня 0,15 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 0,47 км. Зарастае істотна. Берагі пясчаныя, нізкія, пад лесам і хмызняком.
Літаратура
Спасылкі Ліст карты N-35-110 Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Зэльвянкі