Герма́нскі рэ́йх () — афіцыйная назва нямецкай дзяржавы ў 1871—1945 гадах. Слова «рэйх» мае некалькі перакладаў, у прыватнасці, «дзяржава» і «імперыя».

У гістарыяграфіі гэты час прынята дзяліць на тры перыяды: Германская імперыя або кайзераўская Германія (1871—1918) Веймарская рэспубліка (1918—1933) Трэці рэйх або нацысцкая Германія (1933—1945)

Назва была афіцыйна абвешчана 18 студзеня 1871 года ў Версалі Ота фон Бісмаркам і Вільгельмам I Гогенцолернам. Пасля далучэння Аўстрыі да Германіі 12—13 сакавіка 1938 года нароўні з афіцыйнай назвай «Германскі рэйх» сталі ўжываць «Вялікі германскі рэйх» ці «Вялікагерманскі рэйх»Digitale Bibliothek — Münchener Digitalisierungszentrum. У адпаведнасці з распараджэннем начальніка Імперскай канцылярыі Ганса Генрыха Ламерса ад 26 чэрвеня 1943 года («Der Erlass RK 7669 E des Reichsministers und Chefs der Reichskanzlei»)Faksimile: Reichsarbeitsblatt Jahrgang 1943, Teil I, Nr. 23 vom 15. August 1943, S. 413. назва «Вялікі германскі рэйх» () у афіцыйных дакументах стала абавязковай.

Германскі рэйх спыніў існаванне ў маі 1945 года, пасля паражэння ў Другой сусветнай вайне (арышту рэйхспрэзідэнта Карла Дзёніца і «фленсбургскага ўрада»).

Главы дзяржаў Кіраўнік Гады жыцця Тытул Кіраваў з па Арол (гербавая эмблема) Германская імперыя (1871–1918) Вільгельм I 1797–1888Кайзер (Германскі імператар) 18 студзеня 1871 9 сакавіка 1888 Фрыдрых III 1831–1888 Кайзер 9 сакавіка 1888 15 чэрвеня 1888 Вільгельм II 1859–1941 Кайзер 15 чэрвеня 1888 18 лістапада 1918 Веймарская рэспубліка (1919–1933) Фрыдрых Эберт 1871–1925 Рэйхспрэзідэнт 11 лютага 1919 28 лютага 1925 Паўль фон Гіндэнбург 1847–1934 Рэйхспрэзідэнт 12 мая 1925 2 жніўня 1934 Трэці Рэйх (1933–1945) Адольф Гітлер 1889–1945Фюрар і Рэйхсканцлер 2 жніўня 1934 30 красавіка 1945 Карл Дзёніц 1891–1980 Рэйхспрэзідэнт 30 красавіка 1945 23 мая 1945

Катэгорыя:Гісторыя Германіі Катэгорыя:Гісторыя Германіі (1806—1918) Катэгорыя:Германская імперыя