thumb|200px|Невядомая магіла ў абацтве Врэта, верагодна прызначаная для Магнуса Хенрыксена. Магнус Хенрыксен (таксама вядомы як Магнус Хенрыксан) — кароль Швецыі, які кіраваў у 1160—1161 гг.
Біяграфія Магнус Хенрыксен быў дацкім лордам, апошнім нашчадкам Стэнкіля на шведскім прастоле, яго маці Інгрыд была ўнучкай Інгэ Старэйшага. Яго бацька Хенрык Шатэлар быў датчанінам, і гэтым тлумачыцца дацкі канчатак «-сен» у яго імі.
Магнус ажаніўся са сваёй зводнай сястрой Біргідай, незаконнай дачкой Харальда IV. Ён лічыцца забойцам Сверкера I і Эрыка IX Святога. Пасля забойства апошняга ў 1160 годзе здолеў заняць прастол, аднак у бітве пры Эрэбру ў 1161 быў разбіты Карлам Сверкерсанам.
У адпаведнасці з працамі Нільса Алунда, які, у сваю чаргу, спасылаецца на Стурэ Боліна, ёсць усе падставы меркаваць, што надмагільны камень з Врэеты, які лічыцца надмагіллем караля Магнуса Нільсана, стрыечнага брата бацькі Магнуса Хенрыксена, насамрэч належыць самому Магнусу, і што яго магіла, у такім разе, павінна знаходзіцца дзесьці на тэрыторыі манастыраNils Ahnlund i Historisk tidskrift 1945 s. 336 .
Спасылкі
Магнус Хенрыксен
Катэгорыя:Забітыя манархі Катэгорыя:Каралі шведскія Катэгорыя:Эстрыдсены