Выжар — возера ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, за 50 км на паўночны ўсход ад горада Пружаны, за 1 км на ўсход ад вёскі Перасадзічы. Адносіцца да басейна ракі Грыўда.
Даўжыня катлавіны 0,25 км, шырыня катлавіны 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км. На захадзе ўпадае невялікі ручай. У апошні час возера моцна абмялела. Яго плошча істотна залежыць ад сезона года.
Катэгорыя:Азёры Пружанскага раёна Катэгорыя:Басейн Грыўды