Матыка́льскі канал — галоўны канал меліярацыйнай сістэмы Матыкалы. Знаходзіцца ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Даўжыня 18,6 км, шырыня 7,0 м, глыбіня 1,5 мХарактарыстыка асноўных каналаў меліярацыйных сістэм Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 1957 км²Звесткі аб меліярацыйных сістэмах па адміністрацыйным раёнам Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Вялікія Матыкалы, упадае ў Заходні Буг за 1,2 км на захад ад вёскі Чыжэвічы. Пабудаваны ў 1962—1963 гадах. За 1 км на поўдзень ад вёскі Сычы ў канал упадае рака Сарока.

Літаратура

Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Брэсцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Буга