Нуку́с (, ) — горад ва Узбекістане, сталіца Рэспублікі Каракалпакстан.

Геаграфія Горад размешчаны ў цэнтральнай частцы Каракалпакстана на правым беразе Амудар’і, за 800 км на паўночны захад ад Ташкента (1255 км па дарозе). Паўднёвая і ўсходняя частка горада акружаная пустыняй Кызылкум. Клімат рэзка кантынентальны, сухі, з доўгім малавоблачным гарачым летам.

Насельніцтва

Эканоміка Нукуская ГЭС, паліграфічны камбінат, маторарамонтны, сілікальцытавы, аўтарамонтны, цагляны заводы, прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці.

Памятныя мясціны У Нукусе размешчаны Дзяржаўны музей мастацтваў імя І. В. Савіцкага, краязнаўчы музей, музей Бердаха, помнікі Бердаху, Улугбеку, Ажыніязу і інш. У ваколіцах горада размешчаны археалагічныя помнікі Шылпык — зараастрыйская Дахма, і некропаль старажытнага Міздахкана.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Тохта Рахманава (1921—1984) — каракалпакская актрыса.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Узбекістана Катэгорыя:Каракалпакстан