Помнік Мініну і Пажарскаму — скульптурная група з латуні і медзі, створаная Іванам Мартасам; размешчана перад Саборам Васіля Блажэннага на Чырвонай плошчы.
Сюжэт Прысвечаны і Дзмітрыю Міхайлавічу Пажарскаму, кіраўнікам падчас іншаземнай інтэрвенцыі ў Смутны час, і .
Рэльефы на п’едэстале помніка
Памятны надпіс на пастаменце абвяшчае
Гісторыя стварэння
З прапановай пачаць збор сродкаў на пабудову помніка выступілі ў 1803 годзе члены . Першапачаткова помнік меркавалася ўсталяваць у Ніжнім Ноўгарадзе — горадзе, дзе было сабрана апалчэнне.
Скульптар Іван Мартас адразу ж прыступіў да працы над праектам помніка. У 1807 годзе Мартас публікуе гравюру з першай мадэлі помніка, у якой народных герояў Мініна і Пажарскага паказвае расійскаму грамадству як вызваліцеляў краіны ад іншаземнага прыгнёту.
У 1808 годзе жыхары Ніжняга Ноўгарада звярнуліся па Высокае дазваленне запрасіць іншых суайчыннікаў да ўдзелу ў стварэнні помніка. Прапанова была ўхвалена Імператарам Аляксандрам I, які ўсяляк падтрымліваў ідэю ўзвядзення помніка.
У лістападзе 1808 скульптар Іван Мартас перамог у конкурсе на лепшы праект помніка, быў выдадзены імператарскі ўказ аб падпісцы на збор сродкаў па ўсёй Расіі. Імёны падпісчыкаў былі надрукаваныя і апублікаваныя.
З улікам важнасці помніка для рускай гісторыі было вырашана ўсталяваць яго ў Маскве, а ў Ніжнім Ноўгарадзе ўсталяваць у гонар Мініна і князя Пажарскага.
Цікавасць да стварэння помніка была і так вялікай, але пасля Айчыннай вайны яна яшчэ больш вырасла. Грамадзяне Расіі бачылі ў гэтай скульптуры сімвал перамогі.
Стварэнне помніка Працы па стварэнні помніка былі пачаты ў канцы 1812 года пад кіраўніцтвам Івана Мартаса. Малая мадэль помніка была скончаная ў сярэдзіне 1812 годаАйчынная вайна 1812 не паўплывала на ход работ.. У тым жа годзе Мартас пачынае выраб вялікай мадэлі і ў пачатку 1813 года мадэль была адкрыта для публікі. Праца была высока ацэненая Імператрыцай Марыяй Фёдараўнай (4 лютага) і членамі Акадэміі Мастацтваў.
Адліўка помніка была даручана — ліцейна майстру Акадэміі Майстэрстваў. Па заканчэнні падрыхтоўчых работ адліўка была выканана 5 жніўня 1816 года. Для плаўкі было падрыхтавана 1100 пудоў медзі. Медзь плавілася 10 гадзін. Адліццё гэтакага каласальнага манумента адным разам было выканана ўпершыню ў еўрапейскай гісторыі.
Для пастамента помніка першапачаткова меркавалася выкарыстоўваць сібірскі мармур. Але з-за значных памераў помніка было вырашана выкарыстоўваць граніт. Вялізныя камяні былі дастаўлены ў Санкт-Пецярбург з берагоў Фінляндыі, якая з’яўлялася часткай Расійскай Імперыі. П’едэстал, які складаецца з трох суцэльных кавалкаў, быў выраблены каменячосам Суханавым.
Дастаўку помніка з Санкт-Пецярбурга ў Маскву было вырашана ажыццяўляць па вадзе, улічваючы яго памеры і вагу, па маршруце праз да Рыбінска, далей па Волзе да Ніжняга Ноўгарада, затым уверх па Ацэ да Каломны і па рацэ Маскве. 21 мая 1817 года помнік адпраўлены з Санкт-Пецярбурга і 2 верасня таго ж года дастаўлены ў Маскву.
У той жа час было канчаткова вызначана месца ўстаноўкі помніка ў Маскве. Было вырашана, што лепшым месцам з’яўляецца Чырвоная плошча ў параўнанні з , дзе раней меркавалася ўстаноўка. Канкрэтнае месца на Чырвонай плошчы было вызначана Мартасам: у сярэдзіне Чырвонай плошчы, насупраць уваходу ў (цяпер будынак ГУМа).
года адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка з удзелам Імператара Аляксандра і яго сямейства і пры збегу велізарнай колькасці людзей. На Чырвонай плошчы адбыўся парад гвардыі.
XX—XXI стагоддзі У 1931 годзе яго палічылі перашкодай для дэманстрацый і парадаў баявой тэхнікі і перамясцілі да сабору Васіля Блажэннага.
Рэстаўрацыя манумента пачалася ў лістападзе 2020 года, вывозіць помнік з месца цяперашняга размяшчэння не сталі, над ім пабудаваны спецыяльны павільён. Рэстаўрацыю праводзілі Міжабласное навукова-рэстаўрацыйнае мастацкае ўпраўленне (МНРМУ) і рэстаўрацыйная майстэрня «Спадчына». Акцыю падтрымалі, у тым ліку, Уладзімір Машкоў, Рыгор Лепс, Ігар Угольнікаў, Аксана Фёдарава, Фёкла Талстая. Самы буйны прыватны ўнёсак зрабіў Уладзімір Груздзеўhttps://globalmsk.ru/person/id/11196https://fedpress.ru/person/1738371.
Копіі і рэплікі скульптуры
4 лістапада 2005 года ў Ніжнім Ноўгарадзе быў адкрыты Новость об открытии восстановленного храма Рождества Иоанна Предтечи и памятника Минину и Пожарскому в Нижнем Новгороде (4 лістапада 2005) — сайт 1 канала. работы Зураба Цэрэтэлі — паменшаная (на 5 см) копія маскоўскага помніка. Ён усталяваны пад сценамі Ніжагародскага Крамля, каля . Па заключэнні гісторыкаў і экспертаў, у 1611 годзе Кузьма Мінін менавіта з дзядзінца гэтай царквы заклікаў ніжагародцаў сабраць і экіпіраваць народнае апалчэнне на абарону Масквы ад палякаў. На ніжагародскім помніку надпіс захаваны, але без указання года. Малая мадэль помніка Мініну і Пажарскаму (1818) знаходзіцца ў зборы . У 1820 годзе французскі майстар вырабіў камінны гадзіннік у корпусе з пазалочанай бронзы, які паўтарае ў мініяцюры помнік Мініну і Пажарскаму. Скульптурная мадэль была выраблена па гравюры, якая адлюстроўвае адзін з першых праектных варыянтаў. Заказ парыжскай майстэрні зрабіў . Маецца некалькі рэплік, якія адрозніваюцца ў дэталях. Адзін асобнік паднеслі імператару Аляксандру I, ён захоўваецца ў пецярбургскім Эрмітажы. Іншая рэпліка знаходзіцца ў музеі Пецяргофа.
Цікавыя факты
Івану Пятровічу Мартасу пры стварэнні скульптур Мініна і Пажарскага пазіравалі яго ўласныя сыны. Тэкст надпісу крытыкаваў :
Выкарыстанне ў сімволіцы Упершыню выява помніка на расійскай паштовай марцы з’явілася ў 1904 годзе ў паштова-дабрачынным выпуску «На карысць сірот воінаў дзеючай арміі». Першая савецкая паштовая марка з «Мініным і Пажарскім» з’явілася ў 1946 годзе ў перад’юбілейнай серыі «Віды Масквы», прымеркаванай да 800-годдзя горада. У 1992 годзе масавым накладам выдадзеныя стандартныя паштовыя маркі Расійскай Федэрацыі з выявай скульптуры. Таксама выяву помніка выкарыстоўвалі на грашовых купюрах.
Крыніцы
Літаратура (в пер.)
Спасылкі Концепция по реконструкции и реставрации ансамбля памятника Минину и Пожарскому
Катэгорыя:Красная плошча (Масква) Мінін і Пажарскі Катэгорыя:Працы Івана Мартаса Катэгорыя:1818 год у Маскве