Жалезныя Узгоркі (, варыянт перакладу — Рудны Краж) — горны хрыбет на поўначы Серадзем’я, размешчаны на паўночны ўсход ад Эрэбора. У гэтых горах, як паведамляе Пунсовая Кніга, было шмат жалеза, але золата ў іх так і не знайшлі, колькі ні шукалі.
Каля 2590 года Трэцяй Эпохі ў гэтыя горы перасяліліся гномы з роду Дурына. Яны пасяліліся там да 2941 года Т. Э., дакладней, да Бітвы Пяці Войскаў, пасля якой Даін II Жалезнастоп, правадыр гномаў з Жалезных Узгоркаў, стаў кіраўніком адроджанага Падгорнага каралеўства. Пасля гэтага ў хроніках Жалезныя Узгоркі больш не згадваюцца.
У Жалезных Узгорках бярэ пачатак рака Карнен.
Літаратура Tolkien, J.R.R. (1937 ). The Hobbit. Houghton Mifflin. ISBN 0-618-26030-7 (paperback).
Катэгорыя:Горы Серадзем’я Катэгорыя:Краіны Серадзем’я Катэгорыя:Рэгіёны Серадзем’я