Ірма Пятроўна Яўнзем (, г. — , г. , СССР) — беларуская камерная (мецца-сапрана), . Заслужаная артыстка БССР (1935). Народная артыстка РСФСР (1957). Член КПСС з 1954 года.
Біяграфія
І. П. Яўнзем нарадзілася ў Мінску. З 1906 па 1914 гадах вучылася ў Мінскай Марыінскай гімназіі, затым у 1915—17 вучылася ў Пецярбургскай кансерваторыі. Удзельнічала ў Грамадзянскай вайне ў Расіі.
У 1921—23 працавала ў Мінску, на канцэртах пела запісаныя ёю беларускія песні, выконвала іх на міжнароднай музычнай выстаўцы ў Франкфурце-на-Майне ў 1927Белоруссия на Франкфуртской выставке // Рабочий. — 1927. — 10 сентября. — С. 2. (разам з В. Кавалёвай, А. Даліва, Л. Александроўскай, )Краткая биография .
У 1923—25 выкладала спевы і беларускую народную музыку ў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве.
У час вайны выступала з канцэртамі на фронце, у тыле. У 1944 годзе агучыла ў фільме С. Эйзенштэйна «» песні на музыку С. Пракоф'ева: калыханку «Акіян-мора» і «Песню пра бабра».
Прафесійная дзейнасць
Ірма Яўнзем збірала і выконвала песні народаў свету, больш чым на 50 мовах, яна была першай у СССР, хто пачаў выконваць песні на розных народаў на іх мовах з сярэдзіны 1920-х. З 1950 года выкладала ў , яе вучнямі былі , , Жанна БічэўскаяКалендарь: день 27 сентября . Выдала зборнік «Революционные песни народов» (1931). Аўтар кнігі «Человек идёт за песней» (1968).
І. П. Яўнзем памерла 17 кастрычніка 1975 года. Пахавана ў Маскве на новых Данскіх могілках.
Узнагароды і званні Заслужаная артыстка БССР (1935) Народная артыстка РСФСР (1957) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медалі
Памяць
Мемарыяльная дошка ў Мінску, па адрасе вуліца Карла Маркса, 29Твоя столица — Минск — Улица Карла Маркса .
Літаратура Грошева Е. Ирма Яунзем. Издательство: М., Изд-во Фонда Ирины Архиповой, 2001, 496 c. ISBN 5-901180-04-6
Спасылкі Биографические сведения Ирма Яунзем Сайт, посвящённый И. П. Яунзем
Есть просто песни… «Огонёк» № 3, 1970 Артистка народная «Моё искусство сейчас никому не нужно!» К 100-летию со дня рождения певицы Ирмы Яунзем «Браво, Ирма! Или Песня на 63 языках» ''передача на радио
Катэгорыя:Народныя артысты РСФСР Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі Катэгорыя:Мецца-сапрана Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Пахаваныя на Данскіх могілках Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі