Дзмітрый Аляксеевіч Глухоўскі (; нар. 12 чэрвеня 1979) — расійскі карэспандэнт, журналіст, радыёвядучы, тэлевядучы і пісьменнік.

Біяграфія Дзмітрый Глухоўскі нарадзіўся ў Маскве у раёне Строгіна. Атрымаў пачатковую адукацыю ў маскоўскай школе ім. В. Д. Паленава з паглыбленым вывучэннем французскай мовы на Спасапяскоўскай пляцоўцы. Чатыры з паловай года жыў і вучыўся ў Ізраілі, працаваў у Нямеччыне і ў Францыі. Быў карэспандэнтам у Ізраілі і Абхазіі, працаваў на «Радыё Расіі», у тэлерадыёкампаніі «Deutsche Welle», на каналах «Euronews» і «Russia Today» у статусе карэспандэнта крамлёўскага пула. З 2008 года радыёвядучы станцыі «Маяк». З сакавіка 2009 года быў вядучым навукова-папулярнай перадачы «Фантастычны сняданак» на інтэрнэт-канале PostTV.

Валодае пяццю замежнымі мовамі (ангельская, французская, нямецкая, іспанская, іўрыт). Дэбютаваў як сеткавы пісьменнік з постапакаліптычным раманам «Метро 2033», часткі якога рэгулярна выкладваліся ў Інтэрнэце на сайце m-e-t-r-o.ru , атрымаўшы, такім чынам, адзнаку ў самага шырокага круга чытачоў. Тэкст рамана таксама публікаваўся ў некалькіх буйных сеткавых бібліятэках і ў Жывым часопісе аўтара.

У 2005 годзе яго раман, які атрымаў у канчатковай рэдакцыі назву «Метро 2033», быў апублікаваны ў выдавецтве «Эксмо», а ў 2007 годзе перавыданы выдавецтвам «Папулярная літаратура». Дзмітрый таксама з’яўляецца аўтарам апублікаваных у сетцы складанак аповедаў «Ночь», «Рассказы о животных» і п’есы «INFINITA TRISTESSA»Дзмітрый Глухоўскі. Аповяды .

У 2007 годзе выйшаў новы раман аўтара — «Змярканне» (). Як піша сам Глухоўскі, ён паспрабаваў зрабіць гэты твор як мага больш непадобным на дэбютны для таго, каб паказаць, што ён не аўтар аднаго твора. У выніку мы маем справу з раманам-метафарай, містыфікацыяй, па словах аўтара, замаскіраванай пад трылер.

10 сакавіка 2009 года Дзмітрый выпусціў сваю новую кнігу «Метро 2034»Метро 2034 // Палярнае Змярканне. Часопіс Дзмітрыя Глухоўскага. Па яго словах, гэта кніга — не працяг «Метро 2033», а паралельная гісторыя з іншымі героямі.

Улетку 2009 года Цімур Бекмамбетаў запрасіў Дзмітрыя прыняць удзел у адаптацыі мультфільма «9» для расійскага гледача. Апроч закадровага тэксту, Дзмітрый напісаў перадгісторыю да фільмаЛабараторыя // «9» афіцыйны сайт фільма .

У гэтым жа годзе Дзмітрый удзельнічаў у дубляжы фільма «Рок-хваля», дзе агучваў персанажа Саймана Свофарда.

У 2010 годзе Глухоўскі стаў адным з калумністаў праграмы «Инфомания» на тэлеканале «СТС»Инфомания // Тэлеканал СТС .

Вёў увесну 2010 года перадачу «Прэс-клуб XXI»Запампаваць Прэс-клуб XXI. «Усе мы — лохі?» (2010) SATRip torrent :: NNM-Club.ru.

У 2010 годзе ў выдавецтве АСТ выйшла чарговая кніга Глухоўскага — «Аповяды пра Радзіму». Як сказаў аўтар, «гэта гісторыя пачалася з часопіса „Рускі піянер“, куды галоўны рэдактар Андрэй Стальмахаў пару гадоў таму запрасіў мяне ў якасці калумніста»http://www.ozon.ru/context/detail/id/5382860/?from=wikiguide Інтэрв’ю да выхаду «Аповядаў пра Радзіму» АЗОН.Гід.

У 2013 годзе ў выдавецтве АСТ выйшаў новы раман Глухоўскага — «Будущее».

Жанаты, ёсць дачка.

Бібліяграфія Раманы Метро 2033 — 2005 Сумерки (Змярканне) — 2007 Метро 2034 — 2009 Будущее (Будучыня) — 2013 Метро 2035 — 2014 Текст (Тэкст) — 2017 Пост (аўдыякніга, пазней выдана папяровая версія) — 2019 Пост. Спастись и сохранить (аўдыякніга, пазней выдана папяровая версія) — 2021

Зборнікі Ноч (Збор аповедаў) — 1998 Ночь (Ноч) Когда ты один (Калі ты адзін) Лети (Ляці) Восемь минут (Восем хвілін) Рассказы о животных (Апавяданні пра жывёл, збор апавяданняў) — 1998 История одной собаки (Гісторыя аднаго сабакі) Случай в зоопарке (Выпадак у заапарку) Рассказы о Родине (Апавяданні пра Радзіму) — 2010 ТОМ 1 (2008—2010): Чэ пачым From Hell Пратэз Перад штылем Добрая справа Кожнаму сваё Галоўнае навіны Часам яны вяртаюцца Utopia Адна на ўсіх З’ява На дне Deus Ex Machina Да і пасля ТОМ 2 (2011—2012): Заклік Куды дзявацца Кармленне тайскіх сомікаў Тэлефоннае права Апенгеймер Год за тры Адкрыццё

Апавяданні Infinita Tristessa — 2005 Конец дороги (Канец дарогі) — 2006 Пахаладанне (2008) Адліга (2008) Эволюция (Эвалюцыя) — 2008 Возвращение в Кордову (Вяртанне ў Кордаву) — 2010 Дзеепрыметнік — 2010 Евангелие от Артёма (Евангелле ад Арцёма) — 2011 Ліфт (Ліфт) — 2011 Прыгнечанне і выцясненне — 2012 Пакуль варта — 2012 Секс-машина (Сэкс-машына) — 2014 Танго (Танга) — 2016 Третий Рим: ВДНХ (Трэці Рым: ВДНГ) — 2016 Сера — 2019

Рознае Дневник учёного (Дзённік навукоўца). Перадгісторыя да мультфільма 9 — 2009

Узнагароды і прэміі Eurocon (ESFS Awards) / Encouragement Awards / Лепшы дэбют (2007)

Спасылкі

Афіцыйны сайт кнігі «Аповяды пра Радзіму» — rodina.nu Афіцыйны сайт кнігі «Метро 2033» Афіцыйны сайт кнігі «Змярканне» Аўдыёкніжкі Дзмітрыя Глухоўскага Афіцыйны сайт кнігі «Метро 2034» Інтэрв’ю пісьменніка часопісу Cinefex Інтэрв’ю часопісу «Авиаревю», студзень 2011

Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Ваенныя карэспандэнты