Пясо́чанка, Песача́нка — рака ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.

Гідраграфія Даўжыня 36Агульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (40) км. Плошча вадазбору 340 км²Асноўныя характарыстыкі рачных басейнаў Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Пачынаецца за 1,5 км на захад ад вёскі Міхалёўка, упадае ў старычнае возера Лутаўскае на пойме Дняпра за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Новая Лутава (працякае праз возера). Вадазбор у межах Прыдняпроўскай нізіны. Рэчышча каналізаванае. Шырыня рэчышча 3—5 м у верхнім цячэнні, 10—18 м у ніжнім.

Зноскі

Літаратура

 — С. 326.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Лоеўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дняпра