Сі́ла то́ку — скалярная велічыня, якая колькасна характарызуе інтэнсіўнасць электрычнага току.
Сіла току вызначаецца як адносіна сумарнага электрычнага зараду, які праходзіць праз некаторую паверхню за некаторы адрэзак часу, да працягласці гэтага адрэзка:
У дадзены момант часу сіла току вызначаецца як вытворная ад зарада па часе:
Адзінкай вымярэння сілы току з'яўляецца Ампер (A).
Сіла току можа быць вызначаная як паверхневы інтэграл ад шчыльнасці току:
У адрозненне ад шчыльнасці току, велічыня сілы току залежыць не толькі ад уласцівасцяў асяроддзя, што праводзіць ток, але і ад абранай паверхні. Найчасцей за такую паверхню выбіраюць папярочнае сячэнне правадніка.
Вымяраюць сілу току амперметрамі.
Гл. таксама Дзеючае значэнне пераменнага току Спіс параметраў напругі і сілы электрычнага току
Літаратура
Катэгорыя:Электрадынаміка Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Электрычны ток