Касцёл Святога Антонія Падуанскага ці Касцёл Божага Цела — каталіцкі храм у в. Дварэц Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры неабарока.
Гісторыя thumb|250px|left|Новы касцёл, фота 1918 г. Будаўніцтва манументальнага храма абумоўлівалася тым, што папярэдні, пасля шматлікіх рамонтаў (1882, 1895 гг.), не задавальняў парафію і пасля царскага талерантнага ўказа з боку ўлад не чынілася перашкод на пабудову новага. Пасля шматгадовага заняпаду ў савецкі час храм адноўлены і адкрыты ў 1989 годзе.
Архітэктура На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудаваны ў 1904 годзе з цэглы. Двухвежавая трохнефавая базіліка. Цэнтральны неф накрыты двухсхільным дахам, бакавыя — аднасхільнымі. Галоўны заходні фасад дэкарыраваны рустам, філёнгамі, ліштвамі арачных праёмаў, лучковымі франтонамі, карнізам. У завяршэнні фасада 2 бакавыя вежы з фігурнымі купаламі. Цэнтральны шчыт з паўцыркульным франтонам і бакавымі валютамі. Усе элементы дэкору і архітэктурныя абломы выкананы цаглянай муроўкай без тынкоўкі. Унутраная прастора падзелена на нефы, перакрыцці скляпеністыя.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неабарока Катэгорыя:Касцёлы Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Дварэц (Дзятлаўскі раён) Катэгорыя:Храмы Святога Антонія Падуанскага