0 (нуль ад — ніякі) — цэлы лік, які раздзяляе на лікавай прамой дадатныя і адмоўныя лікі. Выконвае цэнтральную роль у матэматыцы як элемент, адносна складання цэлых, рэчаісных лікаў, і іншых .
У , напрыклад дзесятковай, нуль выступае яшчэ і як лічба для пазначэння таго, што адпаведная ступень 10 не дамнажаецца ні на што і не дадаецца да выніку. Здаецца, што гістарычна такую канцэпцыю было цяжка прыдумаць.
Асноўныя ўласцівасці нуля Нуль не мае знака. Любы лік пры складанні з нулём не мяняецца. Пры адніманні нуля з любога ліку атрымліваецца той жа лік. Дамнажэнне любога ліку на нуль дае нуль. Пры дзяленні нуля на любы лік, акрамя самога 0, атрымліваецца нуль. Дзяленне нуля на нуль прыводзіць да нявызначанасці . Нуль з’яўляецца цотным лікам, бо пры дзяленні на 2 атрымліваецца цэлы лік. Дзяленне на нуль немагчыма ў прасторы камплексных лікаў. На самай справе, калі абазначыць , то па азначэнні дзялення фармальна павінна быць , у той час як выраз , пры любым камплексным , ровен нулю. Іншымі словамі, для нуля не існуе адваротнага ліку ў прасторы комплексных лікаў. Але гэта магчыма на пашыранай камплекснай плоскасці. Пры ўзвядзенні любога ліку, акрамя нуля, ў нулявую ступень па азначэнні атрымліваецца 1: , пры .
Абагульненні Аналаг нуля можна ўвесці ў любым мностве, на якім вызначана аперацыя складання; у вышэйшай алгебры такі элемент называецца нейтральным элементам (або, у залежнасці ад умоўнай назвы групавой аперацыі, адытыўным нулём, ці мультыплікатыўнай адзінкай). Часцей за ўсё выкарыстоўваецца рэчаісны нуль, г.зн. нуль у кантэксце мноства рэчаісных лікаў. Іншыя распаўсюджаныя варыяцыі: Нулявая матрыца Нуль-вектар Пункт (як нульмерны аб'ект, ці нульмерная прастора) Нулявы мнагачлен
Адносіны да натуральных лікаў Існуюць два падыходы да вызначэння натуральных лікаў — адны аўтары адносяць нуль да натуральных лікаў, Extract of pages 254—255, іншыя — не. У краінах былога СССР (у тым ліку, і Беларусі) у школьных праграмах па матэматыцы не прынята адносіць нуль да натуральных лікаў (бо натуральнымі лікамі там азначаюцца як лікі, якія выкарыстоўваюцца пры лічэнні, а 0 пры лічэнні не выкарыстоўваецца), хоць гэта абцяжарвае некаторыя фармулёўкі (напрыклад, прыходзіцца адрозніваць дзяленне з астачай і дзяленне без астачы).
Ужыванне У матэматыцы Нулявы лік Фібаначы, нулявы лік Мерсена, нулявы трохвугольны лік і г. д. 0! (Нуль фактарыял) вызначаецца як 1. Становішчы 0 і 360 градусаў супадаюць Нуль функцыі
Нявызначанасці з удзелам нуля У матэматычным аналізе магчыма 7 нявызначаных сітуацый, у 4 з якіх фармальна прысутнічае нуль (ён абазначае бесканечна малую велічыню):
І цалкам вызначаная сітуацыя, калі разглядаецца граніца бесканечна малой велічыні (справа ці злева): Правая граніца: ці Левая граніца: ці
У фізіцы Абсалютны нуль тэмпературы.
У іншых галінах ASCII — код кіруючага сімвала NULL. Нулявога года ў юліянскім і Грыгарыянскім календары няма, гэтак жа, як няма нулявога дня ў годзе і нулявога дня ў месяцы. Аднак існуе , у якім нулявы год ёсць. Нулявы кіламетр.
Гісторыя
Старажытны Блізкі Усход
нефер сэрца з трахеяйпрыгожы, прыемны, добрыF35
Старажытныя егіпецкія лічбы былі дзесятковымі. Іерогліфы выкарыстоўваліся ў якасці лічбаў у . К 1770 г. да н.э. у егіпцян з’явіўся сімвал нуля ў гаспадарчых тэкстах. Сімвал , што значыць прыгожы, выкарыстоўвалі яшчэ і для абазначэння базавага ўзроўню на малюнках магільняў і пірамід, ад якога адмяраліся ўсе адлегласці зверху і знізу.
К сярэдзіне 2-га тысячагоддзя да н.э. мела складаную шасцідзесятковую сістэму злічэння. Адсутнасць пазіцыйнага значэння пазначалася прабелам паміж шасцідзесятковымі лічбамі. На таблічцы, раскапанай у Кішы (якая датуецца яшчэ 700 г. да н. э.), перапісчык Бел-бан-аплу выкарыстаў тры кручкі замест прабелу ў той жа Kaplan, Robert. (2000). The Nothing That Is: A Natural History of Zero. Oxford: Oxford University Press.. К 300 г. да н.э. знак двух нахіленых кліноў ужываўся ў якасці запаўняльніка.
Дакалумбава Амерыка
, распрацаваны ў паўднёва-цэнтральнай частцы Мексікі і Цэнтральнай Амерыцы, патрабаваў выкарыстання нуля ў якасці запаўняльніка ў сваёй пазіцыйнай сістэме злічэння. Многія гліфы, у тым ліку частковы , выкарыстоўваліся ў якасці нулявога сімвала для запісу дат, найраннейшы з якіх (на Стэле 2 у Ч’япа-дэ-Корса, Ч’япас) датуецца 36 г. да н.э.
Восем найраннейшых дат доўгага падліку з’яўляюцца па-за межамі рассялення маяDiehl, p. 186, таму звычайна ўважаецца, што выкарыстанне нуля ў Амерыцы пачалося раней за мая і, магчыма, было вынаходніцтвам альмекаў. Многія з ранніх дат доўгага падліку былі знойдзены ў асяродку рассялення альмекаў, хаця іх цывілізацыя знікла ў 4 стагоддзі да н.э., за некалькі стагоддзяў да найраннейшых вядомых дат доўгага падліку.
Нягледзячы на тое, што нуль стаў неад’емнай часткай з пустой чарапахападобнай «формай панцыра», якая часта выкарыстоўвалася для адлюстравання лічбы «нуль», мяркуецца, што гэта не паўплывала на сістэмы злічэння Старога Свету.
Кіпу, прылада з шнуроў з вузламі, якая выкарыстоўвалася ў Імперыі Інкаў і папярэдніх грамадствах у рэгіёне Анд для запісу бухгалтарскіх і іншых лічбавых даных, адпавядае дзесятковай пазіцыйнай сістэме. Нуль прадстаўлены адсутнасцю вузла ў адпаведным становішчы.
Класічная антычнасць
Старажытныя грэкі не мелі сімвала для нуля (, вымаўляецца як «мідэн») і не выкарыстоўвалі лічбавы запаўняльнік для яго. Паводле матэматыка , старажытныя грэкі сапраўды пачалі карыстацца вавілонскім нулём для прац па астраноміі пасля 500 г. да н.э., прадстаўляючы яго малой грэчаскай літарай ό (о мікрон). Тым не менш, пасля выкарыстання вавілонскага нуля для астранамічных разлікаў яны звычайна пераводзілі лічбы назад у грэчаскія. Грэкі, здавалася, мелі філасофскую апазіцыю да выкарыстання нуля ў якасці ліку. Іншыя навукоўцы прысвойваюць грэчаскаму частковаму прыняццю вавілонскага нуля пазнейшую дату, так навуковец Андрэас Нідэр датуе гэта пасля 400 г. да н.э., а матэматык Роберт Каплан называе перыяд пасля .
Грэкі, здаецца, не былі ўпэўненыя ў статусе нуля як ліку. Некаторыя з іх задаваліся пытаннем: «Як небыццё можа быць?», што прывяло да філасофскіх, а ў перыяд сярэднявечча і рэлігійных аргументаў аб прыродзе і існаванні нуля і вакууму. Зянона Элейскага шмат у чым грунтуюцца на няпэўнай інтэрпрэтацыі нуля.
К 150 г. нашай эры Пталемей пад уплывам Гіпарха і вавілонян выкарыстоўваў сімвал нуля у сваёй працы па тэарэтычнай астраноміі пад назвай Syntaxis Mathematica, таксама вядомай як Альмагест. Гэты эліністычны нуль быў, мабыць, самым раннім дакументальна пацверджаным выкарыстаннем лічбы, якая прадстаўляе нуль, у Старым Свеце. Пталамей шмат разоў выкарыстоўваў яго ў сваім Альмагесце (VI.8) для апісання сонечных і месячных зацьменняў.
Самае ранняе выкарыстанне нуля пры адбылося да 311 года н.э., у першым запісе ў табліцы , захаванай у эфіопскім дакуменце за 311—369 гады, з выкарыстаннем слова для «нішто» разам з геэзскімі лічбамі (на аснове грэчаскіх лічбаў). Табліца была перакладзена з эквівалентнай табліцы, апублікаванай на . The pages in this edition have numbers six less than the same pages in the original edition.. Тое ж фіксуецца ў 525 годзе ў эквівалентнай табліцы, пры перакладзе якой на лацінскую Дыянісій Малы ўжываў слова nulla ў адным шэрагу з рымскімі лічбамі. Калі дзяленне давала нуль у якасці рэшты, выкарыстоўваўся nihil, што азначае «нічога». Гэтыя сярэднявечныя нулі выкарыстоўвалі ўсе наступныя сярэднявечныя вылічальнікі Вялікадня. Ініцыял «N» выкарыстоўваў у якасці нулявога сімвала ў табліцы рымскіх лічбаў Беда Вялебны або яго калегі каля 725 г. н.э.C. W. Jones, ed., Opera Didascalica, vol. 123C in Corpus Christianorum, Series Latina.
Кітай
, датаваны, паводле ацэнак, з 1-е па 5-е стагоддзямі нашай эры, і японскія запісы, датаваныя 18-м стагоддзем, апісваюць, як кітайская сістэма у 4-м стагоддзі да н.э. дазваляла выконваць дзесятковыя вылічэнні. Як адзначаецца ў (425—468 гг. н. э.), каб памножыць або падзяліць лік на 10, 100, 1000 ці 10000, усё, што трэба зрабіць, трымаючы палачкі на дошцы для падліку, гэта перасунуць іх наперад, або назад, на адну, дзве, тры або чатыры клеткі, Згодна з «Гісторыяй матэматыкі», палачкі «давалі дзесятковае прадстаўленне ліку, дзе пустая клетка абазначала нуль». Сістэма лічыльных палачак лічыцца Crossley, Lun. 1999, p. 12 «the ancient Chinese system is a place notation system».
У 690 г. н. э. імператрыца У Цзэцянь абнародавала , адным з якіх быў «〇» (сін); першапачаткова іерогліф абазначаў зорку, а пазней стаў выкарыстоўвацца для запісу нуля.
Нуль у той час разглядаўся не як лік, а як «пустая пазіцыя». Цынь Цзюшаа 1247 года з’яўляецца найстарэйшым захаваным кітайскім матэматычным тэкстам, які выкарыстоўвае круглы сімвал для нуля. Кітайскія аўтары былі знаёмыя з ідэяй адмоўных лікаў у часы дынастыі Хань (2 стагоддзе нашай эры), як відаць у Struik, Dirk J. (1987). A Concise History of Mathematics. New York: Dover Publications. pp. 32-33. «In these matrices we find negative numbers, which appear here for the first time in history.».
Індыя
(прыблізна 3-е/2-е стагоддзі да н.э.), даследуючы метр санскрыцкіх вершаў, выкарыстоўваў двайковыя лікі ў выглядзе кароткіх і доўгіх складоў (апошнія роўныя па даўжыні двум кароткім складам) — запіс, падобны да азбукі Морзэ. Пінгала яўна выкарыстоўваў санскрыцкае слова для абазначэння нуля.
Канцэпцыя нуля як пісьмовай лічбы ў дзесятковай пазіцыйнай натацыі была распрацавана ў ІндыіBourbaki, Nicolas Elements of the History of Mathematics (1998), p. 46. Сімвал нуля, вялікая кропка, якая, верагодна, з’яўляецца папярэднікам распаўсюджанага цяпер пустога сімвала, выкарыстоўваецца ў , практычным дапаможніку па арыфметыцы для гандляроў. У 2017 годзе радыевугляроднае датаванне паказала, што тры ўзоры з рукапісу паходзяць з трох розных стагоддзяў: з 224—383, 680—779 і 885—993 гг. н.э. Невядома, якім чынам фрагменты берасцянай кары розных стагоддзяў, якія складалі рукапіс, былі ўкладзеныя разам.
, джайнісцкі тэкст па касмалогіі 458 г. н.э. (эра Сака 380), што захаваўся ў сярэднявечным санскрыцкім перакладзе з пракрыту, выкарыстоўвае дзесятковую сістэму з нулём. У гэтым тэксце шунья («пусты») таксама выкарыстоўваецца для абазначэння нуляIfrah, Georges (2000), p. 416..
(каля 500 г.) сцвярджае, што «ад месца да месца кожнае ў дзесяць разоў перавышае папярэдняе»Aryabhatiya of Aryabhata, translated by Walter Eugene Clark..
Правілы, якія рэгулююць выкарыстанне нуля, з’явіліся ў Брахмагупты (7-е стагоддзе), дзе гаворыцца, што сума нуля з самім сабой роўная нулю, і згадваецца дзяленне нуля і Algebra with Arithmetic of Brahmagupta and Bhaskara, translated to English by Henry Thomas Colebrooke (1817) London:
Першае вядомае выкарыстанне гліфа нуль у сучасным выглядзе маленькага круга, знойдзена на каменным надпісе ў храме , Гваліёр, у Індыі, датаваным 876 г.Ifrah, Georges (2000), p. 400.
Сярэднявечча
З'яўленне ў ісламскім свеце
Арабскамоўная навука збольшага грунтавалася на грэчаскай з індускімі ўплываміWill Durant (1950), The Story of Civilization, Volume 4, The Age of Faith: Constantine to Dante – A.D. 325–1300, Simon & Schuster, , p. 241, "The Arabic inheritance of science was overwhelmingly Greek, but Hindu influences ranked next. In 773, at Mansur's behest, translations were made of the Siddhantas – Indian astronomical treatises dating as far back as 425 BC; these versions may have the vehicle through which the "Arabic" numerals and the zero were brought from India into Islam. In 813, al-Khwarizmi used the Hindu numerals in his astronomical tables.". У 773 годзе на загад былі зробленыя пераклады многіх старажытных трактатаў, у тым ліку грэчаскіх, рымскіх, індыйскіх і іншых.