Беларус можа азначаць наступнае:
Беларусы — усходнеславянскі народ. «Biełarus» («Беларус») — штотыднёвая беларуская каталіцкая газета, якая выдавалася лацінкай у 1913—1915 гадах. «Беларус» — літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа. «Беларус» — беларуская газета ў замежжы. «Беларус на варце» — беларускі часопіс, які выдаваўся пад нямецкай акупацыяй у 1943—1944 гадах. «Беларус» — карціна Ільі Яфімавіча Рэпіна. «Беларус» — беларускі клуб у Маскве. «Беларус» — назва чатырохколавых трактароў, якія вырабляюцца на Мінскім трактарным заводзе. «Беларус» — беларускі дакументальны фільм.