Мадо́рка — рака ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 11 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 58 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Яленава, вусце за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Мадора. У нізоўі цячэ праз старычныя азёры.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Дняпра Катэгорыя:Рэкі Рагачоўскага раёна