Чыстая Лужа — рака ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Проня (басейн Сажа).

Даўжыня ракі 11 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 78 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Пачынаецца за 4 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Лясная, вусце за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Рабавічы. Рэчышча на працягу 3 км ад вытоку каналізаванае. Ніжэй вёскі Рабавічы на рацэ створаны дзве плаціны і вадасховішчы. Цячэ пераважна праз лес. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны.

Літаратура

Ліст карты N-36-86. Выданне 1981 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Слаўгарадскага раёна Катэгорыя:Прытокі Проні