Інтэрніраванне немцаў ў ЗША — тэрмін, якім звычайна характарызуюць акцыі па затрыманню амерыканскіх грамадзян нямецкага паходжання і іншых выхадцаў з Германіі на тэрыторыі ЗША падчас Першай і Другой сусветнай вайны. Асобы нямецкага паходжання, якіх затрымлівалі падчас такіх дзеянняў дзяржаўных структур Злучыных Штатаў, не атрымалі кампенсацый ад дзяржавы і афіцыйных просьб аб прабачэнніItalian Americans working to keep story of WWII mistreatment alive //Philadelphia Inquirer, 7 November 1999, page C1.
Інтэрніраванні падчас Першай сусветнай вайны
Грамадзянскія інтэрніраванныя асобы
Прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан прыняў законы 6 красавіка i 16 лістапада 1917 г., якія абмяжоўвалі правы мужчын узростам ад 14 год нямецкага паходжання, якія пражывалі на тэрыторыі ЗША. Пры гэтым абмежаванні распаўсюджваліся не толькі на грамадзян Германіі, але і на грамадзян іншых краін; пры гэтым на немцаў-грамадзян ЗША гэтыя законы сваё дзеянне не распаўсюджвалі Gregory Defines Alien Regulations, // New York Times, February 2, 1918. Абмежаванні былі і да імігрантаў з Аўстра-Венгрыі, але не такія жорсткія, як супраць немцаў"Puts No Rigid Ban on Austrians Here // New York Times, December 13, 1917. У 1918 г. абмежаванні распаўсюдзілі і на жаншчын. Большая частка немцаў і іншых імігрантаў з Германіі былі павінны прайсці спецыяльную рэгістрацыю і часам праваахоўныя органы выклікалі іх на допыт ці праводзілі ў дачэненні іх расследаванні. 2048 чалавек былі пазбаўлены свабоды і накіраваны ў Форт Дуглас (штат Юта) ці Форт Огленторп (дзе таксама былі ваеннапалонныя, штат Джорджыя). Большая частка грамадзянскіх інтерніраванных была вызвалена ў чэрвені 1919 г., але некаторых пратрымалі да красавіка 1920 гArnold Krammer. Undue Process: The Untold Story of America's German Alien Internees. (Lanham, MD: Rowman & Littlefield, 1997), p. 14.
Вядомыя асобы нямецкага паходжання, інтэрніраванныя ў ЗША падчас Першай сусветнай вайны Рычард Голдшміт, генетык; Карл Мук, музычны кіраўнік; Эрнст Кунвальд, музычны кіраўнік;
Арышт германскіх гандлёвых караблёў і членаў іх каманд
Пасля таго як ЗША далучыліся да Антанты і аб'явілі вайну Германіі, 1800 маракоў з гандлёвых караблёў былі затрыманы як ваеннапалонныяRobert C. Doyle. The Enemy in our Hands: America's Treatment of Prisoners of War from the Revolution to the War on Terror. (University Press of Kentucky, 2010), р. 169. Арыштаваных маракоў трымалі ў Хот Спрынгз (Паўночная Караліна).
Ваеннапалонныя немцы (1914-18 гг.)
У снежні 1914 г. германская кананерка «Кармаран» была вымушаны прычаліць да вострава ГуамВостраў Гуам знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Злучаных Штатаў, дзе камандзе карабля прапанавалі вярнуцца ў адкрытае мора без папаўнення запасаў ежы і паліва альбо быць інтэрнаванымі. Каманда згадзілася на інтэрніраванне. Да лютага 1917 г., калі германская падводная лодка затапіла карабель ЗША, адносіны да інтэрніраванных на Гуаме былі станоўчымі. Пасля гэтага здарэння свабода інтэрнаваных немцаў на востраве была абмежавана, а пасля таго як у красавіку 1917 г. ЗША аб'явілі вайну Германіі, іх вырашылі зрабіць ваеннапалоннымі. У адказ на патрабаванне скласці зброю і стаць ваеннапалонным капітан і каманда кананеркі ўзарвалі карабель, некалькі маракоў загінулі, а выжыўшых 353 членаў каманды нямецкай нацыянальнасці 29 красавіка 1917 г. накіравалі ў ЗША як ваеннапалонных Blow up Cormoran, Interned Gunboat, " // New York Times, April 8, 1917Robert F. Rogers. Destiny's Landfall: A History of Guam. (University of Hawaii Press, 1995), p 134-40ril 1, 2011. Некаторых іншых членаў каманды, якія не былі немцамі, трымалі на Гуаме да канца вайны. Падобным чынам ў лістападзе 1914 г. на Гавайскіх астравах была інтэрніраванна і потым паланёна каманда германскага крэйсера «Гайер»The Geier Interned until the War Ends // New York Times, November 9, 1914"Diary Bares Plots by Interned Men // New York Times, December 29, 1917. Такім жа чынам былі інтэрніраванны яшчэ некалькі германскіх ваенных караблёў. Калі ЗША далучыліся да вайны з Германіяй, інтэрніраванных маракоў у якасці ваеннапалонных перавялі ў форты Дуглас, Огленторп і Макферсан да канца вайны.
Інтэрніраванні падчас Другой сусветнай вайны
Пасля таго як японская авіяцыя разбамбіла ваенную базу ЗША ў Перл Харбр прэзідэнт ЗША Ф. Д. Рузвельт падпісаў некалькі пракламацыі аб абмежаванні свабод «патэнцыяльна небяспечных чужынцаў» (alien enemies — літаральна «імігранты-ворагі». Пракламацыя 2526 была накіравана супраць імігрантаў з Германіі і германскіх грамадзян, якія знаходзіліся на тэрыторыі ЗШАПракламацыя 2526 // Гісторыя ЗША ў дакументах: пераклады на беларускую. Мн.: 2014, сс. 25-27. У лютым 1942 г. прэзідэнт Рузвельт падпісаў Загад 9066, паводле якога «патэнцыяльна небяспечныя чужынцы» павінны былі быць дэпартаваны з пэўных зон ваеннага кантролю. У выніку такой палітыкі больш за 11000 імігрантаў з Германіі і некаторыя амерыканскія грамадзяне нямецкага паходжаня былі інтэрніраванны. У некаторых выпадках сем'ям не дазвалялі жыць разам. Сярод затрыманых «патэнцыяльна небяспечных чужынцаў» нямецкага паходжання былі нямецкія яўрэі і немцы экстрадыраванныя з краін Лацінскай Амерыкі. Частку інтэрнаваных немцаў трымалі толькі да канца вайны, а некаторым далі свабоду толькі ў 1948 гJeffrey Toobin. After Stevens // The New Yorker, 43-44, March 22, 2010. Інтэрнаваныя немцы размяшчаліся пераважна ў лагерах і цэнтрах «Крыстал Сіці», «Кенедзі», «Сігавіль» (штат Тэхас), «Бландзінг» (штат Фларыда), «Стрынгтаўн» (штат Аклахома), «Форт Лінкальн» (Паўночная Дакота) і «Кэмп Форэст» (Тэнэсі).
У 2000-х гг. мелі месца пэўныя дзеянні з боку Кангрэса і грамадскасці ЗША накіраваныя на вывучэнне праблемы інтэрніравання немцаў падчас Другой сусветнай вайны. Так Сенат ў 2007 г. прыняў закон аб вывучэнні стасунку дзяржавы да розных этнічных груп падчас Другой сусветнай вайны («Wartime Treatment Study Act») : "Senate votes to study treatment of Germans during World War II // USA Today, June 9, 2007. Але ніякія законы аб рэабілітацыі ці выплаце кампенсацый інтэрніраванным асобам прыняты не былі.
Таксама ў ЗША з 2005 г. дзейнічае Кааліцыя інтэрніраванных амерыканцаў нямецкага паходжання («German American Internee Coalition»), мэта якой папулярызацыя ведаў па гісторыі інтэрніравання амерыканскіх немцаў і дабіцца афіцыйнага прызнання ўрадам ЗША такіх стасункаў як парушэнняў правоў чалавека.«About Us» // German American Internee Coalition Site. Падобныя адукацыйныя мерапрыемствы ажыццяўляюцца і іншымі арганізацыямі."Vanished: The German internment BUS-eum comes to Marshall // Marshall Democrat News, April 2007.
Гл. таксама Інтэрніраванне італьянцаў у ЗША Інтэрніраванне японцаў у ЗША Інтэрніраванне японцаў у Канадзе Дэпартацыі ў СССР Нямецкія ваеннапалонныя ў СССР Выкарыстанне прымусовай працы нямецкага цывільнага насельніцтва ў СССР
Дадатковая літаратура і крыніцы
Па Першай сусветнай вайне William B. Glidden, "Internment Camps in America, 1917-1920," Military Affairs, v. 37 (1979), 137-41 Paul Halpern, A Naval History of World War I (1994) Arnold Krammer, Undue Process: The Untold Story of America's German Alien Internees (NY: Rowman & Littlefield, 1997), ISBN 0-8476-8518-7 Reuben A. Lewis, "How the United States Takes Care of German Prisoners," in Munsey's Magazine, v. 64 (June–September, 1918), 137ff., Google books Jörg Nagler, "Victims of the Home Front: Enemy Aliens in the United States during World War I," in Panakos Panayi, ed., Minorities in Wartime: National and Racial Groupings in Europe, North America and Australia during the Two World Wars (1993) Erich Posselt, "Prisoner of War No. 3598 [Fort Oglethorpe]," in American Mercury, May–August 1927, 313-23, Google books Paul Schmalenbach, German Raiders: A History of Auxiliary Cruisers of the German Navy, 1895-1945 (Annapolis, MD: Naval Institute Press, 1979)
Па Другой сусветнай вайне John Christgau, "Enemies": World War II Alien Internment (Ames, IA: Iowa State University Press, 1985), ISBN 0-595-17915-0 Kimberly E. Contag and James A. Grabowska, Where the Clouds Meet the Water (Inkwater Press, 2004), ISBN 1-59299-073-8. Journey of the German Ecuadorian widower, Ernst Contag, and his four children from their home in the South American Andes to Nazi Germany in 1942. John Joel Culley, "A Troublesome Presence: World War II Internment of German Sailors in New Mexico" in Prologue: Quarterly of the National Archives and Records Administration v. 28 (1996), 279–295 Heidi Gurcke Donald, We Were Not the Enemy: Remembering the United States Latin-American Civilian Internment Program of World War II (iUniverse, 2007), ISBN 0-595-39333-0 Stephen Fox, Fear Itself: Inside the FBI Roundup of German Americans during World War II: The Past as Prologue (iUniverse, 2005), ISBN 978-0-595-35168-8 Timothy J. Holian, The German Americans and WW II: An Ethnic Experience (NY: Peter Lang Publishing, 1996), ISBN 0-8204-4040-X Arthur D. Jacobs, The Prison Called Hohenasperg: An American Boy Betrayed by his Government during World War II (Parkland, FL: Universal Publishers, 1999), ISBN 1-58112-832-0 National Archives: "Brief Overview of the World War II Enemy Alien Control Program" New York Times: Jerre Mangione, "America's Other Internment," May 19, 1978 PubMedCentral: Louis Fiset, "Medical Care for Interned Enemy Aliens: A Role for the US Public Health Service in World War II" in American Journal of Public Health, October, 2003, v.93(10), 1644–54 John Eric Schmitz, "Enemies Among Us: The Relocation, Internment, and Repatriation of German, Italian, and Japanese Americans during World War Two" Ph.D. Dissertation, American University 2007 U.S. House of Representatives, Committee on the Judiciary: "Hearing on: the Treatment of Latin Americans of Japanese Descent, European Americans, and Jewish Refugees During World War II," March 19, 2009
Па стасунку да немцаў у ЗША падчас абедзвюх войн з Германіяй Don H. Tolzmann, ed., German-Americans in the World Wars, 5 vols. (New Providence, NJ: K.G. Saur, 1995–1998), ISBN 3-598-21530-4 vol. 1: The Anti-German Hysteria of World War One vol. 2: The World War One Experience vol. 3: Research on the German-American Experience of World War One vol. 4: The World War Two Experience: the Internment of German-Americans section 1: From Suspicion to Internment: U.S. government policy toward German-Americans, 1939–48 section 2: Government Preparation for and implementation of the repatriation of German-Americans, 1943–1948 section 3: German-American Camp Newspapers: Internees View of Life in Internment vol. 5: Germanophobia in the U.S.: The Anti-German Hysteria and Sentiment of the World Wars. Supplement and Index.
Спасылкі ў Інтэрнеце Сайт Кааліцыі інтэрніраванных амерыканцаў нямецкага паходжання FBI "Vault" - рассакрэчаныя матэрыялы ФБР па арыштам, затрыманням і зняволенням
Катэгорыя:Гісторыя ЗША Катэгорыя:Першая сусветная вайна Катэгорыя:Другая сусветная вайна Катэгорыя:Правы чалавека Катэгорыя:Германія Катэгорыя:Дэпартацыі