Эдуард Жаўнераў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Мінск».
Клубная кар’ера У 2006 годзе Жаўнерава запрыкмеціў у першынстве горада Магілёва Аляксандр Сяднёў, які збіраў новую каманду. Такім чынам Эдуард трапіў у склад «Савіта», з якім дайшоў да Вышэйшай лігі. У 2009 годзе, пасля таго як «Савіт» спыніў існаванне, перайшоў у магілёўскі «Дняпро», разам з якім узяў бронзавыя медалі чэмпіянату, а на наступны сезон дайшоў да раўнда плэй-оф Лігі Еўропы.
У студзені 2011 года перайшоў у мінскае «Дынама» (узамен у адваротным напрамку накіраваўся Антон Мацвеенка). З мая 2011 года, калі трэнерам дынамаўцаў стаў Сяргей Аўчыннікаў, Жаўнераў стаў трывала выхадзіць у стартавым складзе «Дынама» на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але ў канцы сезона сеў на лаўку.
У выніку першую палову сезона 2012 правёў у арэндзе ў «Дняпры», але і там не здолеў замацавацца. Улетку 2012 года разарваў кантракт з «Дынама» і перайшоў у «Белшыну», але згуляў за яе ўсяго ў двух матчах.
У пачатку 2013 года стаў іграком мазырскай «Славіі», але згуляў толькі некалькі матчаў за дубль, пасля чаго апынуўся ў арэндзе ў «Віцебску», які на той момант гуляў у Першай лізе. У віцебскім клубе стаў асноўным цэнтральным абаронцам.
У сакавіку 2014 года пасля доўгага прагляду падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», дзе ўлетку таго ж года канчаткова замацаваўся ў цэнтры абароны. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з брэстчанамі. У сезоне 2015 заставаўся асноўным іграком дынамаўцаў, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб.
З лютага 2016 года трэніраваўся разам з магілёўскім «Дняпром», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. У ліпені 2016 года разарваў кантракт з магіляўчанамі і перайшоў у «Белшыну», якую не здолеў выратаваць ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2017 года, пакінуўшы Бабруйск, накіраваўся на прагляд у «Слуцк», але не падышоў клубу.
У сакавіку 2017 года стаў іграком літоўскага клуба «Ёнава», а ў студзені 2018 года вярнуўся ў «Белшыну».
У снежні 2018 года стаў іграком «Смалявічаў»". У пачатку сезона 2019 быў абраны капітанам каманды. У якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог смалявіцкаму клубу вярнуць месца ў Вышэйшай лізе. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі». У 2020 годзе заставаўся асноўным абаронцам і капітанам каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету з Вышэйшай лігі. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Смалявічы».
У студзені 2021 года падпісаў кантракт са «Слуцкам». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам. У ліпені 2022 года пакінуў «Слуцк» і хутка далучыўся да «Мінска», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.
У студзені 2023 года адправіўся на прагляд у «Іслач» і ў лютым падпісаў паўгадавы кантракт з клубам. Аднак, у складзе каманды толькі ў адным афіцыйным матчы заставаўся на лаўцы запасных, і ўжо ў сакавіку 2023 года пакінуў клуб, хутка далучыўся да дзяржынскага «Арсенала». Па выніках сезона 2023 дапамог «Арсеналу» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам. У ліпені 2024 года пакінуў «Арсенал» і неўзабаве стаў іграком «Мінска».
Міжнародная кар’ера Улетку 2010 года, дзякуючы добраму выступу за «Дняпро» ў Лізе Еўропы, атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі. 11 жніўня 2010 года згуляў сваю адзіную гульню за зборную, якой стаў таварыскі матч супраць Літвы (2:0).
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2023
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Савіт Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Шклоў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Ёнава Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск