міні|320 px|Беларускія мастакі Спартак Аруцюнян, Сямён Дамарад на адкрыцці выстаўкі жывапісу Васіля Касцючэнкі «Каляровыя аповеды» ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Сямё́н Уладзі́міравіч Дамара́д (нар. , Бабруйск) — сучасны беларускі мастак-манументаліст, сын беларускага графіка Уладзіміра Аляксандравіча Дамарада.

Біяграфія Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча у 1968 годзе, дзе займаўся у Леаніда Дубара, і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976), дзе займаўся у вядомых беларускіх мастакоў — Гаўрылы Вашчанкі, Уладзіміра Стальмашонка.

Творчасць Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1972. Працуе ў станковым жывапісе і галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Жыве ў Мінску. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім мастацкім музеі імя Паўла Масленікава, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, фондах Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Палацы Незалежнасці, краязнаўчых музеях гарадоў Шэфау (Аўстрыя) і Флінтсбаха (Германія), у прыватных калекцыях Беларусі, Аўстрыі, Германіі, Латвіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Канады, Кітая.

Персанальныя выставы адбыліся ў 1973, 1988, 1994, 1995, 2009, 2010, 2014 гадах у Беларусі (Мінск, Бабруйск), Германіі (Мюнхен), Аўстрыі (Куфштайн, Шэфау). Таксама Сямён Дамарад браў удзел у групавых выставах у 1980, 1993, 1994, 2006, 2007 гадах у Беларусі (Мінск), Расіі (Масква), Германіі (Хорстмар, Мюнхен, Вісбадэн)БелаПАН. Мастак-жывапісец Сямён Дамарад: Восень з усіх пор года найбольш разнастайная.

Манументальныя творы

Мазаіка «Лета» — санаторый «Волма» (Мінскі раён) Вітраж — Дом культуры г. п. Руба (Віцебская вобласць) Энкаўстыка — вытворчае аб’яднанне «Сельгастэхніка» (Магілёў)Бабруйская выставачная зала. Дамарад Сямён Уладзіміравіч

Спасылкі Галерэя «Мастацтва». Выстаўка жывапісу Сямёна Дамарада «Па ціхай вадзе». 20 мая — 2 чэрвеня 2014 года. Выстаўка «Паэтыка пейзажа Сямёна Дамарада», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя